Берасьце: У пракуратуры падцьвердзілі, што з пагрозамі тэлефанавалі с дэпутацкай прыёмнай

Тэгі: выбары-2008

28 ліпеня кіраўнік Кобрынскай суполкі БНФ Аляксандр Мех, звольнены з працы ў мясцовым упраўленьні магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз” (фармальна з-за заканчэньня тэрміну кантракта, а фактычна – з-за намеру удзельнічаць ад АДС у парламенцкіх выбарах), падаў заяву ў суд Кобрынскага раёна.

Ён просіў аднавіць яго ў працы, кампенсаваць за вымушаны прагул і за маральную шкоду 500 тысяч рублёў. 

Акрамя таго, Мех атрымаў адказ з Кобрынскай раёнай пракуратуры, куды ён зьвяртаўся са скаргай пасля таго, як яму з абразамі і пагрозамі тэлефанаваў незнаёмы чалавек і ягоны мабільны тэлефон зафіксаваў нумар прыёмнай дэпутата Віктара Кучынскага. У пракуратуры падцьвердзілі, што на самой справе телефанавалі з той дэпутацкай пріёмнай. Але яны не здолелі ўстанавіць, што ён пагражаў Меху.

Скарга на  дзеяньні начальніка мясцовага упраўленьня магістральных газаправодаў У.Галашкі і начальніка Кобрынскага аддзела КДБ А.Басько пераслана на рэагаваньне ў Пракуратуру РБ, як і скарга ў Цэнтрвыбаркам. 

Адказу з абласнога упраўленьня КДБ на неправамоцныя дзеянні А.Басько пакуль не было.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international