Жыхар Жлобіна хоча ведаць, чаму яго не ўключылі ў акуруговую камісію

2008 2008-07-29T13:03:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Жлобіна беспартыйны Анатоль Папоў накіраваў у Гомельскі аблвыканкам заяву з просьбай растлумачыць, чаму яго не ўключылі ў Жлобінскую акруговую камісію. Паводле заканадаўства, акруговыя выбарчыя камісіі ўтвараюцца на сумесных паседжаньнях прэзідыўмаў абласных выканаўчых камітэтаў і саветаў. Вылучэньне ў камісію можа праводзіцца шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Для таго, каб вылучыць грамадзяніна ў акруговую камісію, пад адпаведнай заявай павінны падпісацца не меней 100 выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі выбарчай акругі. 

“За А. Папова падпісаліся каля 370 выбаршчыкаў, але ён не быў уключаны ў камісію. У выніку ўся Жлобінская акруговая камісія складаецца з людзей, якіх падабрала ўлада” – распавёў Валерый Рыбчанка, першы сакратар Жлобінскай арганізацыі Партыі камуністаў беларускай.

Заканадаўства дазваляе органам, фармуючым камісіі, вырашаць на сваё меркаваньне, каго з прапанаваных кандыдатураў уключыць у акруговыя выбарчыя камісіі. Але А. Папоў лічыць, што ён мае права ведаць, па якой прычыне менавіта яго кандыдатура была адхілена.

“Анатоль Папоў хацеў прысутнічаць непасрэдна на паседжаньні, калі ўтвараліся акруговыя выбарчыя камісіі – заканадаўства прадугледжвае, што гэтая працэдура павінна праводзіцца адкрыта і галосна. Але паведамленьне з аблвыканкаму аб даце паседжаньня, якое праводзілася 14 ліпеня, А. Папоў атрымаў 15 ліпеня, аб чым сьведчыць паштовы штэмпель” – паведаміў В. Рыбчанка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”     

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international