Баранавічы: зарэгістраваныя ўсе ініцыятыныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты

2008 2008-07-29T13:02:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

24 ліпеня ў Баранавічах (каля 16.00, не дачакаўшыся канца працоўнага дню, калі яшчэ маглі быць пададзены сьпісы сябраў ініцыятыўных групаў па збору подпісаў за кандыдатаў ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў) адбыліся паседжаньні акруговых камісій па рэгістрацыі ініцыятыўных групаў. Зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы наступных прэтэндэнтаў:

 

па Баранавіцкай-Заходняй акрузе № 5 – прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса, сябра АГП (у колькасці 16 чал.);  па Баранавіцкай-Усходняй акрузе № 6 - цяперашняга дэпутата палаты Прадстаўнікоў, генерал-маёра, начальніка штаба войск супрацьпаветранай абароны ваенна-паветраных сілаў РБ Анатолія Ваньковіча (140 чал.);

Па невядомым прычынам перад галасаваньнем забраў свой сьпіс ініцыятыўнай групы нехта Вячаслаў Дуньковіч.

 

па Баранавіцкай-Усходняй акрузе № 6 – доктара хуткай дапамогі Аляксандра Галькевіча, сябра ПКБ (22 чал.); прадпрымальніка Алега Пашко, сябра “Еўрапейскай кааліцыі” (10 чал.); генеральнага дырэктара ОАО “Гарант-Сервіс” Сьвятлану Пішч (159 чал.);

 

па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7 – слесара-рамонтніка ПХБО Грыгорыя Грыка, сябра АГП (17чал.); прадпрымальніка Дзьмітрыя Шымайтэса, сябра “Еўрапейскай кааліцыі” (10 чал.) і цяперашняга дэпутата Палаты прадстаўнікоў Мікалая Майсюка (38 чал.).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”     

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international