Баранавічы: Утойваецца інфармацыя пра месцы працы сяброў акруговых камісій

2008 2008-07-29T12:57:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Інфармацыю пра месцы працы і пасады сябраў акруговых камісій забаранілі друкаваць па ўсім Баранавіцкім рэгіёне. Пры гэтым такія дадзеныя камісіі не даюць не толькі назіральнікам, а нават сябрам камісій. Так, сябру акруговай камісіі Баранавіцкай сельскай акругі № 7 Яну Савіцкаму да гэтага часу не ўдаецца атрымаць такую інфармацыю.

24 ліпеня на паседжанні акруговай каміссіі № 7 нават было праведзена галасаванне, ці даваць гэтыя дадзеныя, і большасцю галасоў камісія адмовіла іх даваць. Супраць такога рашэння галасаваў толькі адзін сп. Савіцкі. 

 

Старшыня камісіі  Пётр Дубоўскі — ён жа  намеснік дырэктара баранавіцкай птушкафабрыкі па ідэалагічнай працы лічыць, што выдача гэтых дадзеных – гэта  ўмяшальніцтва ў асабістае жыццё сябраў камісіі!!! 

Аказваецца, такім галасаваннем любая акруговая камісія можа праігнараваць 65 артыкул Канстытуцыі РБ і 13 артыкул Выбарчага кодэкса адпаведна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”     

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international