Магілёў: Сябры акруговай выбарчай камісіі подпісаў не зьбіралі?

2008 2008-07-28T15:36:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Беларускага Хельсенкскага Камітэту Наталля Самахвалава падазрае, што ўсе восемь сябраў акруговай выбарчай камісіі №87, вылучаных шляхам збору подпісаў у гэту камісію, за сваё вылучэньне ў склад камісіі подпісаў не збіралі.

 

“Ад сакратара акруговай выбарчай камісіі №87, - гаворыць Наталля Самахвалава, - я дазналася, што 8 з 13 членаў маёй акруговай выбарчай камісіі, дзе я з’яўляюся назіральнікам, вылучалася шляхам збору подпісаў. Старшыня гэтай камісіі Марына Снытко таксама вылучалася шляхам збору подпісаў, але яна з’яўляецца начальнікам аддзела сацыяльнай абароны Кастрычніцкага райвыканкама і чамусьці яе не вылучыў у склад выбарчай камісіі працоўны калектыў”.

Спадарыня Самахвалава сабрала 120 подпісаў за сябе, каб стаць сябрам акруговай выбарчай камісіі, але ў яе склад яна так і не патрапіла.

“Нам загадзя давалі раздрукоўкі акругоў з іх межамі. Калі я сустрэлася з старшынёй камісіі Снытко, то запытала ў яе колькі яна подпісаў сабрала за сябе каб стаць членам акруговай выбарчай камісіі і на якіх вуліцах яна рабіла збор подпісаў. Яна адказала што не памятае колькасць, а вуліцу назвала з суседняй акругі, - распавядае грамадская актывістка, - Калі я сказала ёй, што гэтая вуліца не ўваходзіць у склад нашай выбарчай акругі, то спадарыня Снытко крыху разгубілася, але хуценька падбегла да вісеўшай на сцяне мапы і назвала вуліцы, якія ўваходзяць у склад выбарчай акругі №87. Я папрасіла ўдакладніць усе вуліцы і нумары дамоў на іх, дзе адбываўся збор подпісаў, але яна запытала ў мяне, ці не зьбіраюся я хадзіць і правяраць, як яна збірала подпісы ў жыхароў дамоў?”

У пошуках праўды Наталля пайшла да галоўнага спецыяліста упраўленьня арганізацыйна-кадравай работы магілёўскага аблвыканкама Людмілы Макаранкі і папрасіла яе азнаёміцца з усімі падпіснымі лістамі васьмі сябраў выбарчай камісіі, якія былі вылучаны шляхам збору подпісаў.

“Спадарыня Макаранка сказала, - працягвае Наталля Самахвалава, - каб я прыйшла да яе ў панядзелак і тады яна прадаставіць іх мне для азнаямленьня. Але ў панядзелак мяне да Макаранкі не прапусьціў супрацоўнік міліцыі. У аўторак сітуацыя паўтарылася. У сераду я здолела да яе датэлефанавацца і мяне прапусьцілі. Але даваць мне у рукі спісы яна адмовілася. З тых лістоў, што мне паказала Макаранка на адлегласьці я ўбачыла, што яны ўсе запоўнены адной рукой, а роспісы стаяць розныя. Макаранка заявіла на гэта, што выбаршчыкі па сваёй уласнай ініцыятыве прыходзілі і ставілі подпісы за сябраў акруговай выбарчай камісіі.  Я сказала, што не веру ў тое, што за кожнага члена выбарчай камісіі прыходзіла падпісацца больш за сто чалавек”. 

Грамадская актывістка адзначае, што запомніла прозвішча аднаго члена камісіі, за якога былі сабраны подпісы, а таксама некалькі адрасоў тых людзей, якія нібыта падпісаліся за яе. У бліжэйшы час яна займецца спраўджваньнем таго, ці падпісваліся гэтыя людзі за гэтага члена камісіі, ці прыходзілі яны самастойна ў аблвыканкам, каб падпісацца за члена камісіі і ці існуюць увогулле такія адрасы.

“Я западозрыла няладнае, - адзначае Наталля, -  калі спадарыня Макаранка сказала, што людзі прыходзілі самі, каб паставіць подпіс за членаў выбарчай касмісіі, але дадзеныя пра іх запоўнены ўсе адной рукой”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international