Як асвятляецца тэма выбараў у беларускіх СМІ? Першая справаздача маніторцаў

2008 2008-07-24T15:17:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларускія дзяржаўныя медыі надаюць асвятленню будучых выбараў значна большую ўвагу, чым парламенцкім выбарам 2004 г. Хаця дзяржаўныя медыі не прамінулі рэпрэзентаваць беларускую апазіцыю ў надзвычай негатыўным святле, затое агучылі намеры кіраўніцтва краіны правесці выбары больш адкрыта і з шырэйшым удзелам апазіцыйных партый. У заявах афіцыйных асоб падкрэсліваецца, што дэмакратычна праведзеныя выбары ў Беларусі могуць стаць сур’ёзнай падставай для нармалізацыі і развіцця адносін ЕС і Беларусі. Выглядае, што беларускія ўлады будуць імкнуцца выкарыстаць выбары дзеля паляпшэння свайго міжнароднага іміджу і ўмацавання легітымнасці на еўрапейскай палітычнай сцэне. Зацікаўлення ж Расіі гэтымі выбарамі беларускія медыі не зафіксавалі.

Да гэткіх высноваў прыйшла група маніторцаў БАЖ, якая даследуе асвятленне выбарчай тэматыкі ў беларускіх СМІ. Першую справаздачу, якая ахоплівае перыяд з сакавіка па ліпень г.г., можна знайсці на нашым сайце ў рубрыцы «Маніторынгі» (раздзел «Выбары і СМІ») па-беларуску і па-англійску.

Аб’ектам маніторынгу былі праграмы «Наши новости» (ОНТ), «Панорама недели» (Першы Нацыянальны канал БТ), «Радыёфакт» (Першы нацыянальны канал беларускага радыё), газеты «Беларусь сегодня», «Рэспубліка», «Белорусы и рынок»; інтэрнет-выданні www.naviny.by, www.tut.by і інтэрнет-версія «Еўрапейскага радыё для Беларусі» - www.euroradio.fm.

Маніторынг «Асвятленне парламенцкіх выбараў 2008 года ў беларускіх медыях» мае на мэце высветліць, наколькі поўна і ўсебакова беларускія медыі асвятляюць выбарчы працэс ды дзейнасць тых суб’ектаў (як асоб, так і структур), якія ўдзельнічаюць у ім, наколькі публікаваныя матэрыялы адпавядаюць прынцыпам журналісцкай этыкі і прафесійным стандартам журналісцкай працы падчас выбараў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international