Ператрус у кватэры дырэктара недзяржаўнага выдавецтва

2008 2008-07-25T15:14:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

24 ліпеня ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус у кватэры дырэктаркі выдавецкага дома «Витебский курьер» Жанны Паповай.  Выдавецтва выпускае адзіную на сёння ў горадзе зарэгістраваную недзяржаўную грамадска-палітычную газету «Витебский курьер М».

«Гэта былі міліцыянты з Мінску, супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Па іх тлумачэнні, ператрус у маёй кватэры ладзіўся ў сувязі з выбухам 4 ліпеня ў Мінску», — паведаміла ў гутарцы з прэс-службай ГА "БАЖ"  Жанна Папова. 

Ператрус пачаўся прыкладна ў 10.15 раніцы і закончыўся ў 12.15. Пасля чаго міліцыянты адразу павезлі спн. Папову ў абласное ўпраўленне міліцыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю «для дачы паказанняў».

­

«У міліцыі мне сказалі, што гэта не допыт, а апытанне ў сувязі з выбухам 4 ліпеня ў Мінску. Нібыта ёсць падазрэнні, што я маю дачыненне да гэтага выбуху. Пытанні задаваў следчы з Мінска Сяргей Высоцкі. Цікавіўся, ці захоўваю я выбуховыя рэчывы і наркотыкі і г.д.», — распавяла пасля гутаркі ў міліцыі Ж. Папова.

Па словах намесніцы дырэктара выдавецтва Вольгі Карач, якая пасля званка Ж. Паповай тэрмінова прыехала да яе дома, дагляд праводзілі каля 10–15 супрацоўнікаў міліцыі ў цывільнай вопратцы. У выніку ператрусу з кватэры забралі дыскеты, кампактныя дыскі і флэш-карты. Па тлумачэннях міліцыянтаў, на гэтых носьбітах можа быць схема выбуховага прыстасавання. Міліцыянты цікавіліся таксама камп’ютарам сп. Паповай, але ён аказаўся ў няспраўным стане.

Вольга Карач перакананая, што гэтыя дзеянні міліцыянтаў накіраваныя супраць газеты «Витебский курьер». Па яе словах, напярэдадні, 21 ліпеня, Жанна Папова накіравала ў міліцыю ліст, у якім патрабавала вярнуць затрыманы наклад першага нумару «Витебского курьера М» альбо патлумачыць прычыну, чаму газеты ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца ў міліцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international