Офіс АБСЕ у Менску займаецца праблемай умоваў побыту затрыманых у турме на Акрэсціна

2008 2008-07-25T14:51:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла ў лісце арганізацыі "Маладыя дэмакраты" выканальніца абавязкаў кіраўніка Офіса Марыя Лагус у адказе на іх просьбу наведаць арыштаваных актывістаў.

"Мы неаднойчы атрымлівалі інфармацыю пра ўмовы ўтрымання ў гэтым Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, - адзначыла яна. – Да таго ж, прадстаўнікі Офіса асабіста наведвалі цэнтр на вуліцы Акрэсціна. Інфармацыя па гэтай праблеме дасылаецца намі ў адпаведныя органы АБСЕ і краіны-удзельніцы АБСЕ".

Марыя Лагус паведаміла таксама, што цяпер Офіс АБСЕ ў Менску здзяйсняе крокі для абмеркавання ўмоваў утрымання ў турме на Акрэсціна з кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь.

У звароце, скіраваным у Офіс АБСЕ 21 ліпеня, "Маладыя дэмакраты" выказалі занепакоенасць масавымі арыштамі дэмакратычных актывістаў напярэдадні выбараў. Яны падкрэслілі, што ад дзеянняў уладаў церпяць перадусім юнакі, пераказвае сайт www.ucpb.org.

Так, 11 ліпеня былі затрыманы трое актывістаў "Маладых дэмакратаў" – Кірыла Паўлоўскі, Віталь Стажараў і Міхась Пашкевіч. "Ім было высунута непраўдзівае абвінавачанне ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы, што пацягнула накладанне арышту па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях", - адзначылі моладзевыя актывісты.

Цяпер у турме на Акрэсціна знаходзяцца намеснік старшыні моладзевага крыла АГП "Маладыя дэмакраты" Міхась Пашкевіч і старшыня Менскай гарадской арганізацыі "Маладыя дэмакраты" Віталь Стажараў.

Падобныя арышты, паказалі аўтары ліста, ужо чыніліся і раней. Да таго ж у арыштаванага Міхася Пашкевіча ёсць судзімасць за ўдзел у студзеньскім мітынгу прадпрымальнікаў (вядомы "працэс 14-ти"). Зараз яму пагражае абмежаванне волі.

"У сувязі з тым, што ўлады чыняць рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў; зневажаюць годнасць, губяць здароўе і ламаюць жыцці - просім Вас наведаць цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў па адрасе: Менск, зав. Акрэсціна, 36 да 26 ліпеня 2008 года з тым, каб пабачыць умовы ўтрымання і падтрымаць актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі", - сказана ў звароце моладзі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international