Салігорск: У складзе акруговых камісій - супрацоўнікі выканкамаў і дзяржаўных арганізацый

2008 2008-07-25T14:27:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзінай газетай рэгіёна, якая апублікавала дадзеныя аб месцах працы і пасадах сябраў акруговых выбарчых камісій, стала газета "Нясвiжскiя Навiны".  У артыкуле указаны склад акруговай выбарчай камісіі Нясвіжскай выбарчай акругі №72 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Акрамя прозьвішча, імя, імя па бацьку, спосабу вылучэньня кожнага сябры акруговай камісіі, указана таксама месца працы і пасада.

 
З 13 сябраў акруговай камісіі 6 займаюць пасады ў Нясвіжскім і Клецкім раённых выканаўчых камітэтах. Сярод іх і начальнік ідэалагічнай працы Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Анатольевіч Карнюшкін, і начальнік упраўленьня па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Клецкага райвыканкама Васіль Васільевіч Сямуха, і галоўныя спецыялісты аддзелаў арганізацыйна-кадравай працы Клецкага і Нясвіжскага райвыканкамаў Валянціна Іванаўна Яфімчык і Ганна Станіславаўна Сарокіна, і іньшыя.

 
Акрамя супрацоўнікаў мясцовых выканкамаў у склад акруговай выбарчай камісіі Нясвіжскай выбарчай акругі №72 увайшлі таксама начальнік Клецкага раёна электрычных сетак, начальнік аддзела статыстыкі па Нясвіжскім раёне, намесьнік старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва, супрацоўніца раённай аптэкі, начальнік аддзела кадраў Клецкага ЖКГ і супрацоўніца Нясвіжскага РАУС, г.з. працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія падпарадкаваныя і залежаць ад выканаўчай улады.

 
Только адно месца ў складзе акруговай выбарчай камісіі атрымаў прадстаўнік дэмакратычнай партыі. Гэта сябра Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі, пенсіянер Мікалай Гаўрылавіч Жук. Аднак трэба заўважыць, што па дадзеных назіральніка па Нясвіжскай выбарчай акрузе Уладзіміра Пятровіча Паклонскага больш прадстаўнікі дэмакратычных партый заяў на ўключэньне сваіх сябраў у склад акруговых камісій не падавалі.

 
На першым паседжаньні старшынёй, намеснікам старшыні, сакратаром акруговай выбарчай камісіі Нясвіжскай выбарчай акругі №72 абраныя службовыя асобы мясцовай выканаўчай улады.  Гэта А.А. Карнюшкин - старшыня камісіі, В.В. Сямуха - намесьнік старшыні і І.В. Ціхонка, намесьнік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Нясвіжскага райвыканкама, - сакратар камісіі.

 
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international