Жлобін і Светлагорск: зборшчыкі подпісаў “выйшлі на паляваньне”

2008 2008-07-24T12:35:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Жлобінскім і Светлагорскім раёнах зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы, якія пачалі збор подпісаў грамадзянаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

25 чалавек зьбіраюць подпісы за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Валерыя Рыбчанкі – у Жлобінскай выбарчай акрузе. Ён жыве ў Жлобіне, працуе дырэктарам рэгіянальнай праграмы Фонду садзеяньня інтэграцыі Беларусі і Расіі, з’яўляецца першым сакратаром Жлобінскай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). Раней В. Рыбчанка быў намесьнікам начальніка пракатнага цеху Беларускага металургічнага завода; звольнены з заводу пасля таго, як адмовіўся зьняць сваю кандыдатуру на выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2004 г.

 

У Светлагорскай выбарчай акрузе 18 ліпеня зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэньню кандыдатам у дэпутаты Сяргея Дайнекі. С. Дайнека – інжынер дыягностыкі мясцовага прадпрыемства “Аўтасэрвіс”, член Партыі камуністаў. Як паведаміла актывіст ПКБ Святлана Міхальчанка, у групу ўваходзіць 21 чалавек, якія з 20 ліпеня пачалі збор подпісаў.

Пачалося вылучэньне і кандыдатаў “ад улады”. Напрыклад, у Светлагорскай выбарчай акрузе зарэгістравана група па збору подпісаў за вылучэньне Валянціны Кавалёвай. З 2004 г. В. Кавалёва ўжо з’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Да таго, як стаць дэпутатам, яна была намеснікам старшыні Светлагорскага райвыканкама.

З каго сфарміраваны групы па збору подпісаў? Людзі, якія зьбіраюць подпісы за В. Рыбчанку і С. Дайнеку, кажуць, што яны – дабраахвотнікі, партыйныя актывісты. Абыходзячы кватэры выбаршчыкаў, прадстаўнікі розных ініцыятыўных групаў часам сустракаюцца і нават абменьваюцца ўражаннямі аб ходзе выбарчай кампаніі. Прыхільнікі С. Дайнекі, па іх словах, даведаліся такім чынам пра тое, што падабраць людзей на збор подпісаў за В. Кавалёву было даручана, у прыватнасьці, пасялковым і сельскім выканаўчым камітэтам Светлагорскага раёна.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international