Вілейка: Ініцыятыўных групаў няма, а подпісы ўжо зьбіраюць

2008 2008-07-24T12:31:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст партыі БНФ Аляксандар Сыракваш 22 ліпеня стаў відавочцам парушэньня выбарчага заканадаўства. У краме ў вёсцы Асіпавічы Вілейскага раёна маладая супрацоўніца сельсавета зьбірала подпісы за вылучэньне некага ў дэпутаты. А. Сыракваш зрабіў жанчыне заўвагу, што яна парушае заканадаўства, бо зьбірае подпісы ў працоўны час. За каго менавіта зьбіраліся тыя подпісы, А. Сыракваш даведацца не змог, бо пасьля таго, як ён зрабіў заўвагу, жанчына хуценька схавала бланкі са словамі "мне проста так загадалі".

Самае істотнае ў гэтым выпадку тое, што на 22 ліпеня ў Вілейскай выбарчай акрузе №64 нізарэгістравана ніводнай ініцыятыўнай групы кандытатаў.

22 ліпеня старшыня менскай абласной структуры партыі Зьміцер БНФ Вінаградаў падаў у Вілейскую выбарчую акругу №64 заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Разглядацца заява будзе 24-га ліпеня, бо 23-га старшыня і сябры камісіі ездзілі ў цэнтрвыбаркам, на паседжаньне да Лідзіі Ярмошынай.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international