Магілёў: Назіральніка не пусьцілі на паседжаньне акруговай камісіі
23.07.2008.
Тэгі: Магілёў, выбары-2008.
Назіральніка ад ГА БНФ “Адраджэнне” Тацяну Буланаву не пусьцілі на паседжаньне акруговай выбарчай камісіі на выбарчай акрузе №84.
Са словаў Тацяны, старшыня камісіі сказала ёй, што камісія атрымала ад першага намесніка магілёўскага упраўлення юстыцыі па электроннай пошце сьпісы зарэгістраваных арганізацый і партый, і ў гэтых сьпісах няма такой арганізацыі як ГА БНФ “Адражэнне”.
“Старшыня камісіі запытала ў мяне, ці прайшло гэтае грамадскае аб’яднаньне перарэгістрацыю і, калі прайшло, то неабходна прадаставіць арыгіналы дакументаў, і толькі пасля гэтага яны мяне акрэдытуюць”, - гаворыць Тацяна.
Старшыня абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Рыгор Кастусёў адзначае, што ў такіх выпадках Тацяне неабходна было быць больш пільнай і запатрабаваць у старшыні акруговай выбарчай камісіі гэты электронны ліст са спісам зарэгістраваных грамадскіх арганізацый і палітычных партый для азнаямленьня.
“Гэтай камісіі, - адзначае Рыгор Кастусёў, - хутчэй за ўсё, не хочацца, каб на іх акрузе былі незалежныя назіральнікі, тым больш ад ГА БНФ “Адраджэнне”.
“Наша арганізацыя зарэгістравана, - гаворыць спадар Кастусёў, - тым больш, што аблвыканкам і прэзідыум аблсавета зарэгістраваў нашага прадстаўніка ў якасьці назіральніка ў акруговую камісію, а нейкая старшыня адной з акруговых выбарчых камісій вырашыла паказаць, што яна начальнік”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








