Магілёў: Назіральніка не пусьцілі на паседжаньне акруговай камісіі

2008 2008-07-23T12:41:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральніка ад ГА БНФ “Адраджэнне” Тацяну Буланаву не пусьцілі на паседжаньне акруговай выбарчай камісіі на выбарчай акрузе №84.

 

Са словаў Тацяны, старшыня камісіі сказала ёй, што камісія атрымала ад першага намесніка магілёўскага упраўлення юстыцыі па электроннай пошце сьпісы зарэгістраваных арганізацый і партый, і ў гэтых сьпісах няма такой арганізацыі як ГА БНФ “Адражэнне”.

 

“Старшыня камісіі запытала ў мяне, ці прайшло гэтае грамадскае аб’яднаньне перарэгістрацыю і, калі прайшло, то неабходна прадаставіць арыгіналы дакументаў, і толькі пасля гэтага яны мяне акрэдытуюць”, - гаворыць Тацяна.

 

Старшыня абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Рыгор Кастусёў адзначае, што ў такіх выпадках Тацяне неабходна было быць больш пільнай і запатрабаваць у старшыні акруговай выбарчай камісіі гэты электронны ліст са спісам  зарэгістраваных грамадскіх арганізацый і палітычных партый для азнаямленьня.

 

“Гэтай камісіі, - адзначае Рыгор Кастусёў, - хутчэй за ўсё, не хочацца, каб на іх акрузе былі незалежныя назіральнікі, тым больш ад ГА БНФ “Адраджэнне”.

 

“Наша арганізацыя зарэгістравана, - гаворыць спадар Кастусёў, - тым больш, што аблвыканкам і прэзідыум аблсавета зарэгістраваў нашага прадстаўніка ў якасьці назіральніка ў акруговую камісію, а нейкая старшыня адной з акруговых выбарчых камісій вырашыла паказаць, што яна начальнік”.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international