Пінск: Актывістаў турбуюць органы
23.07.2008.
Тэгі: выбары-2008, Пінск.
Пасьля падзей у ноч з 3 на 4 ліпеня ў Менску назіральнікі ад БХК па выбарам 2008 былі запрошаны ў КДБ і міліцыю. 7 ліпеня супрацоўнікі КДБ наведалі кватэру Паўла Ляхновіча. Магчыма. гэта скончылася б для актывіста затрыманьнем, але за дзень да гэтага Павел Аркадзьевіч, які таксама з'яўляецца сябрам грамадскай арганізацыі "Калегіум", павез маленькіх пінчукоў і пінчанак на экскурсію на некалькі дзен.
Жонка Ляхновіча, Людміла, сама сустракала нечаканых гасцей. Па яе словах, кэдэбісты вялі сябе прыстойна, не запужвалі, не пагражалі, прад'явілі ордэр, падпісаны Менскім пракурорам.
Павел Ляхновіч займаецца рыбалкай і паляваньнем, таму ў яго на кватэры знайшлі і канфіскавалі дзьве банкі паляўнічага пораху.
Напярэдадні апошніх выходных (18-19 ліпеня) Віктара Ярашука пачалі турбаваць супрацоўнікі КДБ, міліцыі, падатковай паліцыі і падатковай інспекцыі. Гэтым часам Віктар Цімафеевіч знаходзіўся ў шпіталі (перанес невялікую аперацыю), міліцыянты званілі яму на мабільны тэлефон і абяцалі наведадаць яго прама ў шпіталі, калі ен сказаў, што не з'явіца ў міліцыю і КДБ без афіцыйнага запрашэньня па павестцы. У шпіталь яны не прыйшлі, але да сеньняшняга дня звоняць Віктару на мабільны і дамашні тэлефон, прапануюць прыйсьці і даць тлумачэньні аб тым, дзе ен знаходзіўся ў ноч з 3 на 4 ліпеня.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








