Горкі: Рашэньне аб вылучэньні кандыдата прымалі староньнія людзі
23.07.2008.
Тэгі: выбары-2008, Горкі.
22 ліпеня ў Доме культуры вёскі Аўсянка адбыўся збор па вылучэньні на другі тэрмін дзеючага дэпутата ППНС Тацяны Асмалоўскай. Фармальна вылучэньне адбывалася ад працоўнага калектыва СВК "Аўсянка". Фактычна ж у зале прысутнічалі і галасавалі працаўнікі не толькі сельгаспрадпрыемстваў, але і школы, лякарні і г.д., што ня мелі да працоўнага калектыва "Аўсянкі" ніякага стаўленьня. Тым не меньш, рашэньне аб вылучэньні прынята.
Ініцыятыўная група Андрэя Юркова, які таксама балатуецца па Гарэцкай выбарчай акрузе №81, атрымала 22 ліпеня пасведчаньні зборшчыкаў подпісаў. У гэты ж дзень збор подпісаў пачаўся ва ўсіх мікрараёнах г. Горкі. Нягледзячы на тое, што сьпіс ініцыятыўнай групы быў пададзены ў камісію яшчэ ў чацьвер, 17 ліпеня, пры рэгістрацыі ёй прысвоены нумар 2. Пад нумарам 1 зарэгістраваная група Тацяны Асмалоўскай, якая падала заяву ў дзень рэгістрацыі, 21 ліпеня.
Горацкая акруговая выбарчая камісія № 81 па-ранейшаму ня мае свайго памяшканьня. Адказны сакратар Наталля Якубоўская працуе ў малой зале паседжаньняў райвыканкама, перыядычна вызваляючы яго для мерапрыемстваў, што праводзіць "вертыкаль". За час, які прайшоў пасьля стварэньня камісіі, назіральнік і актывісты ні разу не змаглі сустрэцца там з Людмілай Прилуцкай, старшынёй Паршынскага сельскага Савета. Фактычна ўвесь гэты час кіруе камісіяй начальнік аддзела райвыканкама Кацярына Кароткіна.
На фота: Так выглядалі 22 ліпеня кабінет №1 Гарэцкага райвыканкама, дзе, паводле вывешанай на ўваходзе інфармацыі, размяшчаецца Горацкая акруговая камісія і інфармацыйны стэнд камісіі, усталяваны ў фае райвыканкама.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








