Скарга ТБМ: Прадстаўнік Мінюсту прызнае ранейшы ліст міністэрства “юрыдычна нікчэмным”

2005 2005-04-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
Таварыства беларускай мовы абскардзіла папярэджаньне, якое было вынесенае Міністэрствам юстыцыі за рэгістрацыю структураў у прыватных кватэрах. З падобнымі скаргамі да Мінюсту зьвярнуліся яшчэ шэраг партыяў і арганізацыяў, лёс якіх шмат у чым будзе залежаць ад выніку гэтага працэсу.

На працэсе, які пачаўся 5 красавіка ў Вярхоўным судзе, часта гучаць словы “Жыльлёвы кодэкс”, “прыватны адрас”, аднак вырашаюцца на ім зусім не кватэрныя праблемы. Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў лічыць, што на гэтым судзе вырашаецца лёс арганізацыі, якую ён узначальвае, і лёс іншых грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў. Дзясяткі зь іх нядаўна атрымалі папярэджаньне Мінюсту за рэгістрацыю сваіх рэгіянальных структураў на прыватных кватэрах сябраў арганізацыяў. Жыльлёвы кодэкс гэта забараняе, але ў 2000 годзе сам жа Мінюст дазволіў такі парадак. У адпаведным лісьце гэты дазвол тлумачыўся жаданьнем “пазьбегнуць напружанасьці грамадзка-палітычнай абстаноўкі”.

Прайшло пяць гадоў — і тое, што было дазволена, цяпер стала парушэньнем, за якое караюць. Нагадаю, што два запар папярэджаньні ёсьць падставай для закрыцьця арганізацыі. ТБМ першай з грамадзкіх арганізацыяў паспрабавала аспрэчыць вынесенае Мінюстам папярэджаньне ў судзе. Актывісты Таварыства настойліва даводзілі судзьдзі Галіне Жукоўскай свае аргумэнты: казалі пра цяжкасьці з рэгістрацыяй структураў на месцах, пра сваю згоду новыя структуры рэгістраваць толькі па юрыдычных адрасах у адпаведнасьці з апошнім патрабаваньнем Мінюсту. Таксама актывісты ТБМ зьвярнулі ўвагу суду на тое, што цяпер Мінюст фактычна прызнае, што гэта зь ягонай ініцыятывы з 2000 году парушаўся закон.

Прадстаўнік міністэрства Аляксандар Харытон часткова гэта пацьвердзіў. У прыватнасьці, ён назваў “юрыдычна нікчэмным” ліст 2000 году, які дазволіў рэгістрацыю структураў на прыватных кватэрах. Паводле прадстаўніка Мінюсту, гэты ліст ня быў адкліканы ці абвергнуты іншым загадам альбо інструкцыяй. Ніхто ня быў пакараны за выкананьне “юрыдычна нікчэмнага ліста”, прызнаў Аляксандар Харытон.

Старшыня ТБМ Алег Трусаў лічыць такое прызнаньне ў судзе вельмі істотным.

Сёньня суд выслухаў абодва бакі і вывучаў дакумэнты справы. Рашэньне мяркуецца абвясьціць 7 красавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international