Беларускі палітзьняволены Аляксандр Васільеў пераведзены з Аршанскай калоніі ўзмоцненага рэжыму ў Мінск, у рэспубліканскую бальніцу для зьняволеных

2005 2005-04-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі-97 паведаміў Павел Марыніч, бацька якога палітзьняволены Міхаіл Марыніч знаходзіцца ў той жа бальніцы на абсьледваньні.


Нагадаем, што 7 верасьня 2004 года ў Гародні былі асуджаныя да двух гадоў калоніі кіраўнікі страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі і Аляксандар Васільеў. Суд прызнаў іх вінаватымі ў нанясеньні публічнай абразы прэзідэнту Лукашэнку, злучанай з абвінавачаньнем яго ў цяжкім злачынстве (артыкул 368, частка ІІ Крымінальнага кодэксу).

Аляксандар Васільеў прызнаны вінаватым у арганізацыі “групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак” (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу), а калі больш дакладна — у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў 1траўня. За гэта суд вызначыў яму яшчэ паўтары гады калоніі.

26 кастрычніка 2004 года старшыня Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі быў накіраваны ў калонію агульнага рэжыму № 22 у пасёлку Даманава Івацевіцкага раёну Брэсцкай вобласьці, а яго намесьнік Аляксандр Васільеў ў калонію № 8 г. Орша, Віцебскай вобласьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international