viasna on patreon

У бацькоў Сяргея Скрабца канфіскуюць маёмасьць

2008 2008-07-21T18:40:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня Менскі гарадзкі суд вынес вэрдыкт — канфіскаваць маёмасьць бацькоў апазыцыйнага палітыка, намесьніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргея Скрабца.

Адразу пасьля арышту Сяргея Скрабца праваахоўныя органы апісалі маёмасьць — яго, ягонага брата Аляксандра і ягоных бацькоў. Бацькі былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў двойчы абскарджвалі рашэньне аб канфіскацыі іх маёмасьці. І двойчы суд Першамайскага раёну прызнаваў іх заяву слушнай.

Цяпер гарадзкі суд пастанавіў канфіскаваць маёмасьць.

Сяргей Скрабец быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў 2-га скліканьня Нацыянальнага сходу Беларусі (2000-2004 гады). Некаторы час узначальваў нефармальную дэпутацкую групу "Рэспубліка". Летам 2004 году разам з дэпутатамі з гэтай групы Уладзімерам Парфяновічам і Валерам Фраловым правялі галадоўку пратэсту супраць трэцяга тэрміну Аляксандра Лукашэнкі і супраць унясеньня паправак ў выбарчае заканадаўства. Дэпутаты таксама патрабавалі вызваліць палітвязьня Міхаіла Марыніча. Быў адным з арганізатараў акцыі пратэсту, прымеркаванай да 10-годзьдзя прэзыдэнцтва Лукашэнкі. Пасьля затрыманьня ў траўні 2005 году зьвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў і ў лютым 2006 асудзілі на два з паловай гады. Разам з Аляксандрам Казуліным у калёніі “Віцьба-3” трымаў галадоўку. Рашэньнем пракуратуры Сяргея Скрабца амніставалі на год і вызвалілі 15 лістапада 2006 году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства