Спроба масавага суіцыду ў бабруйскай калёніі
21.07.2008.
Тэгі: зьняволеныя, умовы ўтрыманьня.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Шасьцёра вязьняў бабруйскай калёніі ўскрылі вены на знак пратэсту супраць цкаваньня з боку адміністрацыі папраўчай установы.
Раней невядомыя асобы тэлефанавалі ў рэдакцыі незалежных СМІ і папярэджвалі, што вязьні зьдзейсьняць суіцыд 18 ліпеня, паведамляе Хартыя-97.
Пазьней нейкі мужчына праз тэлефон паведаміў ў рэдакцыю КП в Беларуси, што вязьні перарэзалі сабе вены.
“Сапраўды, шасьцёра чалавек пацарапаліся, - паведаміў першы намесьнік начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Юры Барынкоў, - Гэта людзі 20-30 гадоў. Ім аказалі дапамогу мясцовыя мэдыкі. Іхным жыцьцям нічога не пагражае. Гэта не адзінкавы выпадак. За апошнія суткі яшчэ некалькі чалавек парэзалі рукі. Гэта такая турэмная субкультура, як наколкі”.
Навіны па тэме
02.10.2008 Прадпрыемствы абавяжуць браць на працу былых зняволеных
02.09.2008 Праваабаронцы: Умовы ўтрымання пад вартай у Беларусі скрайне незадавальняючыя
01.09.2008 2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008 “Крамбамбуля” дала канцэрт у калоніі
19.08.2008 У палітвязня Андрэя Кіма значна пагоршыліся ўмовы ўтрымання
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











