Міраслаў Лазоўскі: У турме не было ніводнага допыту

2008 2008-07-21T18:08:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міраслаў Лазоўскі быў адным з чатырох былых сяброў "Белага легіёну", якія былі затрыманы на 10 сутак арышту па падазрэньні ў выбуху ў Менску на Дні Рэспублікі. 18 ліпеня Лазоўскі разам зь Сяргеем Чыславым, Ігарам Корсакам і Віктарам Ляшчынскім выйшаў на волю. У панядзелак Міраслаў адказаў на пытаньні "Нашай Нівы". "Наша Ніва": Як адбывалася затрыманьне?Міраслаў Лазоўскі: 8 ліпеня мне на працу патэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які паведаміў, што ў маёй кватэры адбываецца ператрус, і яны хочуць мяне таксама бачыць. Недалёка ад працы мяне і затрымалі, адвезьлі ў гарадзкое ўпраўленьне КДБ, дзе правялі апытаньне, а ўжо потым мяне адвезьлі ў сьледчае ўпраўленьне МУС, дзе адбыўся ўжо паўнавартасны допыт. Найперш цікавіліся дзейнасьцю "Белага легіёну". Я тлумачыў, што арганізацыя гэтая мела патрыятычныя, а не тэрарыстычныя мэты, што нічога крымінальнага ў нашай дзейнасьці не было. Мне на гэта адказвалі, што па іхных зьвестках, некалі "легіёнаўцы" мелі дастатковую падрыхтоўку, каб зьдзейсьніць падобны выбух. Для мяне такі паварот падеяў быў абсалютна нечаканы. Ужо некалькі гадоў я ня ўдзельнічаў у палітычным жыцьці. Пра колішняе сяброўства ў "Белым легіёне" пасьпеў нават забыцца. Як бачым, людзі, якія мяне арыштоўвалі, пра гэта не забыліся. Мяне арыштавалі з афіцыйнай трактоўкай: "непасрэдна ўзьнікнутае падазрэньне". Так я апынуўся на Акрэсьціна. "НН": А пра арышты іншых сяброў "Белага легіёну" калі пачулі?МЛ: Яшчэ ў ізалятары, бо ў турме сядзелі ў адной камэры зь Сяргеем Чыславым. Толькі першую ноч я правёў у адзіночнай камэры. Пасьля мяне перавялі да звычайных злачынцаў, а ўжо апошні тыдзень я апынуўся разам зь іншымі падозранымі ў выбуху. Мне здаецца, што ім проста не хапала вольных месцаў. Камэры на Акрэсьціна былі перапоўненыя. Апошнія тыдзень нас было пяцёра чалавек. Апроч мяне і Чыслава, у камэры таксама знаходзіліся студэнт біялягічнага факультэту, кампутарнік з Воршы, як мы зразумелі ён напісаў нешта пра выбух на адным форумаў (увогуле, ён быў досыць закрыты чалавек), а таксама заводзкі рабочы, які некалі сядзеў за захоўваньне зброі. Усіх іх ужо выпусьцілі на волю. "НН": А па Вашых падліках колькі ўвогуле чалавек магло знаходзіцца ў ізалятары па падазрэньню ў выбуху?МЛ: Найменей пару дзесяткаў чалавек. Але дакладную лічбу сказаць цяжка. "НН": Допыты праводзіліся часта?МЛ: У тым і справа, што ніякіх допытаў у турме не было. Мяне дапыталі толькі ў дзень затрыманьня ў КДБ і міліцыі, а пасьля цішыня. Здаецца, што ў ізалятары не дапытвалі нікога з затрыманых па справе выбуху. Бралі толькі кроў на экспэртызу. Фактычна нас трымалі ў поўным няведаньні, што адбываецца і калі нас вызваляць. "НН": А Вам паведамілі на які тэрмін адбываецца затрыманьне?МЛ: Я ведаў, што стандартная працэдура затрыманьня трое сутак. У выпадку асабліва цяжкіх злачынстваў маглі працягнуць знаходжаньне ў ізалятары да 10 дней. У прынцыпе, быў спакойны, бо ведаў, што ніякіх доказаў у няма. Ці хваляваўся, што могуць ня вызваліць 18 ліпеня? Ведаеце, у турме і так ня соладка, а калі забіваць галаву рознымі дурнымі думкамі, то цяжэй удвая. Стараўся пра гэта ня думаць. "НН": Міраслаў, а дзе вы працуеце? На працы ня ўзьнікла пытаньняў?МЛ: Я працую інжынэрам на адным прадпрыемстве. Прабачце, але не хачу называць, дзе менавіта. Здаецца, што з працай праблем ня будзе. Там паставіліся да гэтага інцыдэнту з разуменьнем. Тым болей, прынёс даведку, што адсутнічаў на працоўным месцы з паважнай прычыны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international