Міхаіл Шарамет выйшаў на волю
19.07.2008.
Тэгі: крымінальная справа, арышт, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Увечары 18 ліпеня Міхаіла Шарамета, затрыманага тры дні таму па справе аб мінскім выбуху, выпусцілі на волю. Пра гэта прэс-службе ГА «БАЖ» паведаміла яго жонка, сябра Праўлення арганізацыі Алёна Шарамет.
Міхаіла Шарамета папярэдзілі, што ён застаецца ў статусе падазраванага і абавязаны з’явіцца ў следчыя органы па першым жа выкліку. У яго ўзялі адбіткі пальцаў і падпіску аб неразгалашэнні інфармацыі.
Малады чалавек быў затрыманы 16 ліпеня. Яго выклікалі па тэлефоне ў следчы аддзел упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці для гутаркі па справе аб выбуху 4 ліпеня. Каля 13.30 сувязь з ім перарвалася, і да вечара блізкія не ведалі, дзе знаходзіцца Міхаіл Шарамет.
Раніцай 16 ліпеня ў кватэры, дзе прапісаны Міхал Шарамет і дзе жыве яго бабуля, быў праведзены ператрус, санкцыянаваны пракуратурай. Аднак следчыя нічога не забралі.
У апошнія тыдні ў межах следства па крымінальнай справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня былі затрыманыя каля 10 грамадскіх актывістаў. Некаторыя з іх правялі з кратамі па 10 сутак, пасля чаго іх выпусцілі без прад’яўлення абвінавачання. Зараз з кратамі застаюцца, па падліках праваабаронцаў, толькі два прадстаўнікі апазіцыі.
Навіны па тэме
01.09.2008 Верасень: ізноў адлічэньні
28.08.2008 За заклік да байкоту і пратэстаў супраць фальсіфікацый арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі»
27.08.2008 Па справе аб выбуху дапытваюць лідэраў БХД
27.08.2008 Затрыманы Сяргей Салаш
25.08.2008 Ігара Рынкевіча дапыталі ў справе выбуха ў Мінску
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










