Орша: у кіраўніцтва акруговай камісіі абраны чыноўнік, які ўжо парушаў выбарчае заканадаўства

2008 2008-07-21T14:56:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 ліпеня адбылося паседжаньне выбарчай камісіі Аршанскай гарадской акругі па выбарах у Палату Прадстаўнікоў НС РБ. На паседжаньні былі разгледжаныя арганізацыйныя пытаньні. Старшынёй камісіі абраная Наталля Захаранкава, якая з'яўляецца кіраўніком справамі Аршанскага гарвыканкама. Яе намеснікам стаў начальнік аддзела фізкультуры і спорту Аршанскага гарвыканкама Алег Казлоў.

Гэты чыноўнік, з'яўляючыся кіраўніком акруговых і гарадскіх выбарчых камісій у Воршы ў 1990-2006 гг., уславіўся сістэматычнымі парушэньнямі выбарчага заканадаўства. У 2004 годзе Цэнтравыбаркам неаднаразова адмяняў незаконныя рашэньні камісіі пад кіраўніцтвам Казлова, а Пракуратура горада Воршы пасля скаргі назіральнікаў нават вынесла яму афіцыйнае папярэджаньне аб парушэньні Выбарчага кодэкса. Тым ня меньш, на гэты раз ён зноў абраны ў кіраўніцтва акруговай камісіяй.

17 ліпеня ў акруговай камісіі №26 зарэгістраваны першы назіральнік - прадстаўнік БХК Сяргей Трафімаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international