Рэдакцыі газеты "Intex-press" адмаўляюць у інфармацыі

2005 2005-04-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два выпадкі адмовы ў прадастаўленні інфармацыі журналістам недзяржаўнай газеты "Intex-press" (Баранавічы) адбыліся 1 красавіка. Журналісту Аксане Лянько адмовіліся прадставіць звесткі аб рэалізацыі "Праграмы рамонту балконаў" начальнік КУРЭП "ЖРЭУ" Л.Астапчык і намеснік начальніка гэтай жа арганізацыі В.Кудласевіч. Журналісту патлумачылі, што падставай для атрымання інфармацыі можа быць толькі пісьмовы запыт на імя кіраўніка арганізацыі.

У той жа дзень начальнік упраўлення адукацыі Баранавіцкага гарвыканкаму І.Стасевіч адмовіўся паведаміць журналісту "Intex-press" А.Чарненку вынікі праверкі трох спартыўных школ горада, якія знаходзяцца ў кіраванні ўпраўлення. Чыноўнік спаслаўся на тое, што гэтыя звесткі ёсць унутранай інфармацыяй упраўлення адукацыі і не падлягаюць апублікаванню ў газеце. (БАЖ)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства