Аляксандра Дабравольскага дапыталі па справе аб выбуху ў Мінску

2008 2008-07-18T20:16:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябра палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Дабравольскага дапыталі ў КДБ па справе аб выбуху ў Мінску. 
Паводле яго словаў, супрацоўнікі спецслужбаў цікавіліся магчымай датычнасцю да выбуху былога ўдзельніка незарэгістраванай арганізацыі "Правы альянс" Юрыя Карэтнікава.
Дабравольскі пацвердзіў, што разам з Карэтнікавым 4 ліпеня знаходзіўся ў Страсбургу ў летнім універсітэце, арганізаваным у рамках Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў.

Таксама Дабравольскі падкрэсліў, што "Карэтнікаў не з'яўляецца прыхільнікам гвалтоўных дзеянняў". Таксама на допыты выклікаліся сябра палітрады АГП Валянціна Палевікова і актывіст Партыі БНФ Аляксандр Шарафановіч, якія таксама былі ў Страсбургу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international