Галоўныя навіны
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Актывіст пераконвае настаўніцу беларускай мовы вучыць па-беларуску

16.07.2008. Тэгі: беларуская мова, адукацыя, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.

Дэмакратычны актывіст Алег Мяцеліца дабіваецца ад дырэктара бялыніцкай гімназіі № 1 і чыноўнікаў раённага аддзелу адукацыі стварэння беларускамоўнага класа.

Па словах спадара Мяцеліцы,  дырэктар гімназіі і выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Балдушэўская сустрэла прапанову без энтузіязму. У кастрычніку 2007 года яна выказалася, што ў прынцыпе школа не супраць, але вырашыць гэта пытанне можна будзе толькі напярэдадні новага навучальнага года. 

На працягу вучэбнага года спадар Мяцеліца сустрэўся з многімі настаўнікамі, якія працуюць у гімназіі № 1 і СШ № 2 г. п. Бялынічы, узяў у класных кіраўнікоў 5 класаў абедзвюх навучальных устаноў спісы ўсіх бацькоў (усяго ў 5 класах бялыніцкіх школ навучаліся дзеці больш чым з 180 сямей). Алег таксама пагутарыў са шмат якімі бацькамі і каля дзесяці з іх выказалі згоду з неабходнасцю стварэння класаў з беларускай мовай навучання. З боку адміністрацыі гімназіі ніякіх крокаў у гэтым накірунку не праводзілася. 

Каб ініцыяваць працэс стварэння класаў з беларускай мовай навучання, 8 траўня 2008 года Алег і яго жонка Наталля Мяцеліца падалі афіцыйныя заявы дырэктару гімназіі № 1 Таццяне Балдушэўскай і загадчыку раённага аддзела адукацыі Мікалаю Пашкоўскаму. У заявах бацькі адзначылі, што згодна артыкулу 50 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь наша дзяржава гарантуе кожнаму свабоду выбара мовы выхавання і адукацыі, а ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” артыкулам № 3 грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права карыстацца іх нацыянальнай мовай. 

У заяве адзначана, што згодна з артыкулам № 33 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб агульнай сярэдняй адукацыі” стварэнне класаў у агульнаадукацыйнай установе можа ажыццяўляцца пры наяўнасці аднаго і больш вучняў. 

У траўні былі атрыманы адказы з гімназіі № 1 і раённага аддзела адукацыі. Т.Балдушэўская і М.Пашкоўскі ў сваіх адказах на рускай мове паведамляюць што ў ДУА “Гімназія № 1 г. п. Бялынічы” асноўнай мовай адукацыі заснавальнікам агульнаадукацыйнай установы з улікам пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў вызначана руская і адкрыццё класа з беларускай мовай навучання пры наяўнасці аднаго вучня ў гімназіі № 1 эканамічна немэтазгодна. Бацькам прапаноўвалася накіраваць дзяцей вучыцца ў адну з вясковых школ з беларускай мовай навучання. 

Наталля і Алег Мяцеліцы накіравалі ў аддзел адукацыі паўторны зварот, дзе падкрэслілі, што яны жадаюць, каб іх дзеці навучаліся на роднай мове менавіта па месцу жыхарства сям’і, тым больш што дзяржава на заканадаўчым узроўні (арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”) не толькі гарантуе права выбару мовы навучання і выхавання, але і аказвае дзяржаўную падтрымку навучанню на беларускай мове. Наталля і Алег Мяцеліцы паведамляюць, што да стварэння ўмоў для навучання на беларускай мове для іх дзяцей па месцы іх пастаяннага жыхарства дзеці будуць вымушаны адмовіцца ад наведвання заняткаў. Усю адказнасць за гэты крок сям’я Мяцеліцаў вымушана ўскласці на ДУА “Гімназія № 1 г. п. Бялынічы” і аддзел адукацыі Бялыніцкага райвыканкама. 

У адказ на чарговы зварот Таццяна Балдушэўская спаслалася на рашэнні бацькоўскіх сходаў вучняў 5 і 9-х класаў, дзе бацькі нібыта адзінагалосна выказаліся за навучанне па-руску. У сваім выступе на сходзе Таццяна Іванаўна выказалася супраць стварэння класаў з беларускай мовай навучання ў сувязі з эканамічнай немэтазгоднасцю. Таксама яна адзначыла, што вучням, скончыўшым 9 класаў, хутка патрэбна працягваць далейшае навучанне ў вышэйшых і сярэднеспецыяльных установах адукацыі, а на іх плечы і так кладзецца цяжар чарговай школьнай рэформы. 

Наталлі і Алегу Мяцеліцам прапануецца накіраваць дзяцей на навучанне ў ДУА “Эсьмонскі беларускамоўны вучэбна-педагагічны комплекс “Дзіцячы садок-сярэдняя школа”, які месціцца ў 10 км ад Бялынічаў. У сувязі з парушэннем канстытуцыйных праў сваіх дзяцей Наталля і Алег Мяцеліцы ў бліжэйшы час збіраюцца падаць дакументы для разгляду справы ў Бялыніцкі раённы суд. 

Паводле матэрыяла Сяргея Семяновіча  “Магілёўшчына” № 11, 14.07.2008 г.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования