Сьпісы ініцыятыўных групаў павінны быць прадстаўлены ў выбаркамы да 24 ліпеня

2008 2008-07-18T14:32:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сьпісы сябраў ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты і заявы аб рэгістрацыі гэтых групаў павінны быць прадстаўленыя ў акруговыя выбарчыя камісіі да 24 ліпеня ўключна. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

З моманту ўтварэньня акруговых выбарчых камісіяў у іх могуць паступаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. У пяцідзённы тэрмін камісіі разглядаюць гэтыя заявы. Пасля 24 ліпеня гэтыя заявы прымацца ня будуць. "Кандыдаты, настроеныя на перамогу і на рэальную барацьбу, з гэтай справай не зацягваюць, і, як правіла, здаюць дакументы раней", - падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы можа быць, калі сьпіс складзены з парушэньнем заканадаўства. Напрыклад, калі ў ім менш за 10 чалавек. Гэта абавязковая ўмова. Ініцыятыўная група ня будзе зарэгістраваная, калі ў яе ўключаны хоць адзін грамадзянін без ягонай згоды. Гэта зьяўляецца парушэньнем свабоды волевыяўленьня выбаршчыка, адзначыла кіраўніца ЦВК. У сьпісы таксама ня могуць быць уключаныя непаўнагадовыя грамадзяне да 18 гадоў. Акрамя таго, усе члены групы павінны быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства