Freedom House: у сьпісе “несвабодных” краінаў Беларусь на першым месцы

2005 2005-04-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амерыканская праваабарончая арганізацыя Freedom House да працы 61-й Сесіі Камісіі ААН па правах чалавека прадставіла Сьпецыяльны даклад пад назваю «Найгоршыя сярод найгоршых. Найбольш рэпрэсіўныя грамадзтвы ў сьвеце. 2005» (“The worst of the worst” The World“s Most Repressive Societies. 2005).

Першай у сьпісе краінаў, якія прыцягнулі ўвагу Freedom House, стаіць Беларусь. Па рэйтынгавай шкале парушэньняў сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, па ацэнцы Freedom House, у параўнаньні з мінулым годам пагоршылася. Прычынай, па якой Беларусь умацавала свой статус «Несвабоднай» краіны, былі, як лічыць Freedom House, масавыя парушэньні і фальсіфікацыі пад час парламенцкіх выбараў і рэферэндуму ўвосень 2004 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international