Віктар Івашкевіч: "50 амапаўцаў і 50 дэмакратычных актывістаў ішлі па вуліцах пад сьцягам Эўразьвязу"

2008 2008-07-14T13:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Удзельнікаў акцыі ў падтрымку арыштаваных пасьля выбуху 3 ліпеня дэмакратычных актывістаў давялі ў ачапленьні да вуліцы Багдановіча. Затым міліцыянты прапанавалі ўсім разысьціся ў розныя бакі.

Падзею камэнтуе намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, які браў удзел у акцыі: "Акцыя нагадала мне час пачатку перабудовы, калі з аданого боку і біць людзей не сэзон, бо трэба добра выглядаць для Эўропы, але і дэмакратыю дазваляць асабліва нельга. Таму і атрымалася такая сюррэалістычная карцінка, калі 50 амапаўцаў і 50 дэмакратычных актывістаў на працягу гадзіны ідуць па вуліцах пад сьцягам Эўразьвязу. Чаму так доўга ішлі? Бо ў сыстэме, дзе рашэньне прымае адзін чалавек, рашэньні праходзяць вельмі доўгі ланцуг, пакуль спусьцяцца ад вышэйшага чыноўніка да шэраговых выканаўцаў".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international