Вынікі прызыўной кампаніі – «ваенная таямніца» для недзяржаўнай газеты?
18.07.2008.
Тэгі: незалежныя выданьні, войска, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Карэспандэнту «Нясвіжскага часу» (Мінская вобл.) адмовіўся прадаставіць інфармацыю супрацоўнік мясцовага ваенкамата.
Кіраўнік карэспандэнцкага пункта «НЧ» Ігар Еўтух 15 ліпеня звярнуўся ў ваенны камісарыят з просьбай расказаць для выдання пра вынікі прызыўной кампаніі ў рэгіёне. Але намеснік ваеннага камісара Нясвіжскага ваенкамата Андрэй Марозаў адмовіўся адказаць на пытанні журналіста, матывуючы гэта адсутнасцю ў таго акрэдытацыі. Разам з тым, А. Марозаў не змог патлумачыць, якая менавіта акрэдытацыя патрэбная ў такім выпадку, і накіраваў кансультавацца ў абласны ваенкамат.
«Акрэдытацыя, як вядома, патрэбная для стварэння спрыяльных ўмоў працы журналіста, — зазначыў у гутарцы са службай маніторынгу БАЖ Ігар Еўтух. — Але нідзе ў заканадаўстве не прапісана, што адсутнасць акрэдытацыі можа стаць нагодай для адмовы ў прадастаўленні інфармацыі».
Па словах журналіста, 17 ліпеня рэдакцыя недзяржаўнага рэгіянальнага выдання накіравала ў камісарыят пісьмовы запыт, на які ваенная ўстанова абавязаная адказаць.
Навіны па тэме
29.08.2008 Дэбатаў на дзяржаўных радыёхвалях не будзе
29.08.2008 Дзяржаўная газета практыкуе прысягі на вернасць
28.08.2008 Рэдактар «Борисовских новостей» складае скаргу ў ЦВК
26.08.2008 Алесь Анціпенка: «Калі нічога не адбываецца, можна ствараць толькі жоўтую прэсу»
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









