Вынікі прызыўной кампаніі – «ваенная таямніца» для недзяржаўнай газеты?

2008 2008-07-18T13:40:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Карэспандэнту «Нясвіжскага часу» (Мінская вобл.) адмовіўся прадаставіць інфармацыю супрацоўнік мясцовага ваенкамата.

Кіраўнік карэспандэнцкага пункта «НЧ» Ігар Еўтух 15 ліпеня звярнуўся ў ваенны камісарыят з просьбай расказаць для выдання пра вынікі прызыўной кампаніі ў рэгіёне. Але намеснік ваеннага камісара Нясвіжскага ваенкамата Андрэй Марозаў адмовіўся адказаць на пытанні журналіста, матывуючы гэта адсутнасцю ў таго акрэдытацыі. Разам з тым, А. Марозаў не змог патлумачыць, якая менавіта акрэдытацыя патрэбная ў такім выпадку, і накіраваў кансультавацца ў абласны ваенкамат.

«Акрэдытацыя, як вядома, патрэбная для стварэння спрыяльных ўмоў працы журналіста, — зазначыў у гутарцы са службай маніторынгу БАЖ Ігар Еўтух. — Але нідзе ў заканадаўстве не прапісана, што адсутнасць акрэдытацыі можа стаць нагодай для адмовы ў прадастаўленні інфармацыі».

Па словах журналіста, 17 ліпеня рэдакцыя недзяржаўнага рэгіянальнага выдання накіравала ў камісарыят пісьмовы запыт, на які ваенная ўстанова абавязаная адказаць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international