У Магілёве ні адзін з незалежных назіральнікаў ня здолеў патрапіць на першыя паседжаньні акруговых выбарчых камісій

2008 2008-07-18T11:17:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта стала вядома ў выніку размовы з магілёўскім праваабронцай Барысам Бухелем. “Гэта звязана з тым, - гаворыць праваабаронца, - што ў заканадаўстве існуюць прававыя “дзіркі”. Ні ў Выбарчым Кодэксе, ні ў пастановых цэнтрвыбаркама не прапісана працэдура рэгістрацыі назіральнікаў ва ўсе выбарчыя камісіі да моманту іх першага паседжаньня. Таксама адсутнічае механізм, якім чынам назіральнікам можна патрапіць на гэтыя паседжаньні.

 

 Ва ўсіх пастановах Цэнтрвыбаркама, якія рэгулююць дзейнасьць назіральнікаў, сказана толькі, што дакументы аб назіральніках падаюцца ў выбарчыя камісіі за дзень да пачатку назіраньня. Акрамя гэтага ў артыкуле 37 ВК гаворыцца, што першыя арганізацыйныя паседжаньні акруговых выбарчых камісій праводзяцца не пазьней трох дзён з моманту іх ўтварэньня”.

“У Магілёве, - адзначае Барыс Бухель, - на ўсіх пяці выбарчых акругах (№№84-88) першыя паседжаньні акруговых выбарчых камісій адбыліся ў дзень стварэньня гэтых камісій, хаця адпаведна закону яны мусілі прайсці мінімум на наступны дзень. Я так і ня здолеў атрымаць адказ ад старшыні аблвыканкама Барыса Батуры, начальніка ўпраўленьня аблвыканкама па арганізацыйна-кадравай працы спадара Сіваева і галоўнага спецыяліста гэтага ўпраўленьня Людмілы Макаранка на пытаньне як патрапіць назіральнікам на першыя паседжаньні акруговых выбарчых камісій і падаць дакументы на назіральнікаў у камісіі, якія яшчэ не створаны. Яны адмовіліся дапамагчы ў вырашэньні гэтай праблемы”.

“Ведаючы пра гэтую праблему, - адзначае праваабаронца, - мы разам з дырэктарам грамадскага аб’яднаньня “Магілёўскі праваабарончы цэнтр” Уладзімірам Краўчанкай арганізавалі правядзеньне паседжаньня ГА “МПЦ”, на якім накіравалі чатырох назіральнікаў у магілёўскія акруговыя выбарчыя камісіі. Тое самае зрабілі і магілёўская абласная арганізацыя БНФ “Адраджэньне”, абласны камітэт ПКБ, грамадскае аб’яднаньне “Отклик” і абласная арганізацыя АГП. Яны адпаведна вылучылі пяць, тры і дзьве апошнія па аднаму чалавеку кожная. На сумесным паседжаньні прэзідыума аблсавета і кіраўніцтва аблвыканкама, дзе зацвярджаўся склад акруговых выбарчых камісій магілёўскай вобласьці я запытаў у прысутных: куды падаваць пратаколы 14 сябраў нашых арганізацый, якія вылучаны ад нас, на што адказа не атрымаў. Мне параілі звярнуцца ў раённыя адміністрацыі і райвыканкамы, але прыйшоўшы ў адміністрацыю Ленінскага раёна мне параілі звярнуцца ў аблвыканкам, то бок туды, адкуль я толькі што прыйшоў”.

У адміністрацыі Ленінскага раёна Барысу Бухелю сказалі, што першыя паседжаньні створаных выбарчых камісій на выбарчых акругах №84 і №85 пройдуць пасля 15-00. Прымаць пратаколы на вылучаных ад розных дэмакратычных арганізацый назіральнікаў там адмовіліся. Калі назіральнікі пачалі падыходзіць да адміністрацыі прыблізна а 14 гадзіне і цікавіцца інфармацыяй аб паседжаньні акруговай выбарчай камісіі, то ім сказалі што паседжаньне ўжо адбылося.

Тое самае здарылася на іншых выбарчых акругах.

“Я патэлефанаваў да кіраўніцтва райвыканкама Магілёўскага раёна, - гаворыць назіральнік ад БНФ “Адраджэньне” Віталь Макаранка, - з пытаньнем дазнацца, у які час будзе адбывацца першае паседжаньне створанай акруговай выбарчай камісіі на акрузе №88, на што атрымаў адказ – пасьля абеда. Калі ж я туды прыехаў а 14-00, то мне сказалі, што паседжаньне ўжо адбылося, і людзі даўно разышліся”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international