Прадстаўнікі АДС застаюцца ў выбарчым працэсе

2008 2008-07-18T08:47:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Фармат далейшага ўдзелу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў быў галоўнай тэмай паседжання Прэзідыума АДС, які адбыўся 17 ліпеня ў Мінску.

Пасля таго, як у склад акруговых выбарчых камісій былі ўключаныя ўсяго 35 прадстаўнікоў з адзінага спісу АДС, а таксама ў сувязі з бясконцымі затрыманнямі дэмакратычных актывістаў, некаторыя з сябраў Прэзідыума прапанавалі абмежаваць удзел прадстаўнікоў апазіцыі у выбарчым працэсе.

Паводле старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, прынамсі, было прапанавана спыніць выбарчыя кампаніі ў тых акругах, дзе АДС засталіся без сваіх прадстаўнікоў у акруговых камісіях. Але ў выніку Прэзідыум вырашыў правесці дадатковыя кансультацыі па гэтым пытанні з самімі патэнцыйнымі кандыдатамі і палітычнымі структурамі, якія уваходзяць у АДС.

Сам Анатоль Лябедзька лічыць, што дэмакратычныя сілы павінны пакуль заставацца ў выбарчым працэсе:

- Пакуль мы маем палітычную волю прайсці столькі выбарчай дыстанцыі, колькі мы будзем мець магчымасці. Калі б мы ад самага пачатку заявілі пра байкот, то нам бы сёння, акрамя эмоцый і некаторых старых фармулёвак, прапанаваць было б няма чаго.

Паводле Анатоля Лябедзькі, удзел ў выбарах дазваляе апазіцыі атрымаць дадатковыя падцвержання таго, наколькі недэмакратычна ідзе гэты працэс. А гэта, у сваю чаргу, стане падставаю для міжнародных структур, каб прымаць рашэнне аб іх прызнанні альбо непрызнанні.

Што тычыцца АДС, то ён сваё канчатковае слова скажа толькі 24 жніўня, калі адбудзецца пашыранае паседжанне Палітрады. Да гэтага часу пройдуць яшчэ этапы вылучэння кандыдыдатаў і іх рэгістрацыі. І ўжо дакладна можна будзе сказаць, ці варта працягваць выбарчую кампанію далей, падкрэсліў лідэр АГП.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international