Міліцыянты ня ведалі пра існаваньне ў палітвязьня Сяргея Парсюкевіча сына

2008 2008-07-17T17:47:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дагэтуль пенсію МУС на мужа атрымлівала па даверанасці Наталля Парсюкевіч – жонка прадпрымальніка. 8 ліпеня, у дзень атрымання пенсіі МУС, Наталля прыйшла ў банк, аднак пенсіі не атрымала. Спачатку падумала: памылка, можа, згубіліся паперы ў банку? Банкаўскія службоўцы параілі звярнуцца ў Віцебскае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў. Наталля Парсюкевіч і звярнулася. Апынулася, што пенсію палітвязня Сяргея Парсюкевіча перавялі ў Шклоўскую калонію, дзе прадпрымальнік адбывае пакаранне, паведамляе газета «Товарищ».

Судовыя выканаўцы пакінулі без сродкаў да існавання сям'ю асуджанага прадпрымальніка. Пенсію палітвязня па выслузе гадоў (служыў у МУС), якую атрымліваў яго непаўнагадовы сын, вырашылі пусціць на іншыя мэты.

Судовыя выканаўцы, за тлумачэннямі да якіх звярнулася Наталля Парсюкевіч, растлумачылі: 25 адсоткаў пенсіі ідзе на ўтрыманне Сяргея Парсюкевіча ў калоніі, 50 адсоткаў будзе пералічвацца супрацоўніку спецпрыёмніка-размеркавальніка МУС Аляксандру Дулубу, якога нібы збіў асуджаны. Пакінутыя 25 адсоткаў павінныя былі ісці на ўтрыманне непаўнагадовага сына Сяргея Парсюкевіча. Але знікла і гэтая чвэрць: чыноўнікі ў адзін голас паўтараюць, што ў дакументах няма звестак аб сыне.

Паўстаў лагічнае пытанне: як ставіць на ногі 14-гадовага сына-падлетка? Ва ЎЎС Віцебскага аблвыканкама зрабілі выгляд, што здзівіліся: а што, няўжо ў Парсюкевіча ёсць сын? Так, і падлетка трэба апранаць, карміць, звазіць куды-небудзь на адпачынак. Асабліва пасля такога псіхалагічнага стрэсу, які ён выпрабаваў пасля зняволення бацькі.

Наталлі Парсюкевіч растлумачылі: маўляў, рыхтуйце дакументы, паколькі пенсія мужа перакладзеная ў Шклоўскую калонію на ўтрыманне Сяргея Парсюкевіча і на пакрыццё ягоных абавязкаў. Цяпер, калі «знайшоўся» раптам зніклы сын, з Наталлі Парсюкевіч запатрабавалі кучу папер, якую жанчына сабрала, выдаткаваўшы на гэта масу часу і сіл. Пакет сабраных папер Наталля Парсюкевіч адправіла ва ЎЎС Магілёўскага аблвыканкама, там сказалі: чакайце... Нават калі ўсё пайдзе добра, 14-гадовы падлетак будзе атрымліваць на сваё ўтрыманне парадку 125 тысяч беларускіх рублёў. 125 тысяч у месяц для 14-гадовага хлопца - гэтае здзекі.

- Цяпер я ў адпачынку. Атрымала адпускныя, якія цяпер і пражываем. Час ад часу дапамагаем маме на лецішчы. Што будзе далей - не ведаю, - кажа Наталля Парсюкевіч.

Сама Наталля працуе, але на ўтрыманне дваіх дарослых чалавек не хапае. Прадпрымальніцкія структуры адмысловай дапамогі не аказваюць - у красавіку прадпрымальнікі Смаленскага рынка перадалі сям'і калегі 400 тысяч рублёў, а працаўнікі Полацкага рынка - 700 тысяч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international