Мінгарсуд адмовіў журналістцы “Народнай волі” у праве … звяртацца ў суд

2008 2008-07-17T17:36:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

17 ліпеня калегія Мінгарсуда адмовіла ў задавальненні скаргі карэспандэнта газеты “Народная воля” Марыны Коктыш, якая звярталась ў суд з нагоды неакрэдытацыі пры Палаце прадстаўнікоў.

 

Нагадайма, што на пачатку бягучага году Марына Коктыш атрымала адмову ў праве асвятляць дзейнасць Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, хаця да гэтага некалькі гадоў была парламенцкім карэспандэнтам і не мела нараканняў з нагоды сваёй працы ў Доме ўраду. Яна падала скаргу ў суд, але журналістцы было адмоўлена нават у праве такога звароту. У чацвер рашэнне суда першае інстанцыі было прызнана правамерным калегіяй Мінгарсуду ў складзе суддзяў Пруднікавай, Жупікавай і Басава. Вось што сказала “Нямецкай хвалі” Марына Коктыш адразу па завяршэнні судовага паседжання:

 

“Безумоўна, сённяшняе рашэнне суда мяне не ўзрадавала. Шчыра кажчы, я ў разгубленасці, таму што пасля таго, што я пачула на сённяшнім судовым працэсе, я проста не ведаю, як журналісту ў нашай краіне сёння можна абараняць свае правы”.

 

Як адзначыў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў юрыст Андрэй Бастунец, які прадстаўляў на судзе інтарэсы Марыны Коктыш, судовая калегія фактычна згадзілася з тым, што журналіст не мае права на судовую абарону сваіх парушаных правоў:

 

“Права судовай абароны гарантуецца артыкулам 60 Канстытуцыі. Мы бачым відавочнае парушэнне правоў, але нават дабіцца судовага разгляду аказалася немагчымым. У задавальненні скаргі адмовілі на той падставе, што звяртацца ў суд па такіх пытаннях павінна рэдакцыя як юрыдычная асоба, а не журналіст як фізічная. Але заўважу, што і рэдакцыя не атрымае магчымасці абскардзіць судовыя вызначэнні па адмове разглядаць справу, бо працэдура абскарджвання таксама ў законе не прапісаная. І, такім чынам, арт. 60 Канстытуцыі ў дадзеным выпадку проста не працуе”.

 

Рашэнне калегіі Мінгарсуда можа быць абскарджанае на імя старшыні гэтага ж суда, а потым і ў Вярхоўным Судзе Беларусі, гэтым правам і збіраюцца скарыстацца Марына Коктыш і юрысты БАЖ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international