Многія з сябраў акруговых камісій працавалі падчас парламенцкай кампаніі - 2004

2008 2008-07-17T17:24:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Параўноўваючы склад зацьверджаных акруговых камісій Гомелю са складам гэтых жа камісій у 2004 годзе, можна адзначыць, што многія сябры камісій ужо працавалі ў гэтай якасьці на папярэдніх парламенцкіх выбарах.

Склад акруговых камісій Гомелю стабільны, у параўнаньні з выбарчай кампаніяй 2004 года. Так, 8 з 13 сябраў акруговай камісіі акругі № 35 ужо былі сябрамі аналагічных камісій у мінулых парламенцкіх выбарах. У акругах № 33 і № 34 такія суадносіны складаюць 4 к 13.

Шляхі вылучэньня сябраў у камісіі разнастайныя. Так, у кожнай камісіі ёсьць прадстаўнік Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, па 2 вылучэнцы ад партый (№33 - КПБ і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці; №№ 34, 35 - АГП і КПБ), прадстаўнікі грамадскіх аб'яднаньняў (БРСМ, Белая Русь і Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў). Лік прадстаўнікоў грамадзян і працоўных калектываў вар'іруецца ад 1 да 5.

Інфармацыя аб складзе акруговых камісій (прозьвішча, імя і шлях вылучэньня) з'явілася ў рэгіянальнай прэсе 17 ліпеня. У дзень фармаваньня камісій, 14 ліпеня, тэлефон ідэалагічнага аддзела Гомельскага абласнога камітэта не адказваў.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international