Міжнародная ліга правоў чалавека (The International League for Human Rights) накіравала ліст Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку з нагоды нядаўніх падзеяў у Мінску, якія разглядае як атаку на правы грамадзян на свабоду выказванняў.

2005 2005-04-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба Ьеларускай асацыяцыі журналсітаў.
Падаем тэкст звароту:

Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку
Факс: +375-172-26-06-10
29 сакавіка 2005 г.

Шаноўны сп. Лукашэнка,
Міжнародная ліга правоў чалавека (The International League for Human Rights), міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая мае адмысловы дарадчы статус пры Эканамічнай і сацыяльнай радзе ААН, выказвае глыбокую заклапочанасць з прычыны нядаўняе атакі на свабоду сходаў і выказвання ў Беларусі пасля арыштаў і судовых прысудаў удзельнікам мірнай акцыі пратэсту ў Мінску.
25 сакавіка каля 2000 дэманстрантаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску насупраць будынку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Нягледзячы на мірны характар пратэсту, улады кінулі супраць грамадзян АМАП. Міліцыя разагнала ўдзельнікаў маніфестацыі з ужыццём фізічнай сілы. Шмат дэманстрантаў былі параненыя. У дадатак, некалькі дзесяткаў удзельнікаў акцыі былі арыштаваныя. Пасля разгону дэманстрацыі група з прыкладна 100 асобаў вярнулася на плошчу і была выціснутая адтуль міліцыяй.

28 сакавіка каля двух дзесяткаў удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту былі засуджаныя да розных тэрмінаў адміністратыўнага зняволення - ад 3 да 15 дзён - за свой удзел у дэманстрацыі. Арганізатары акцыі, відавочна, будуць засуджаныя да працяглых тэрмінаў турэмнага зняволення.
Ліга выказвае сваё вялікае асуджэнне з прычыны парушэння свабоды сходаў і выказванняў у Беларусі. Бязлітасны напад Вашага ўраду на палітычную апазіцыю мусіць быць спынены. Беларусь усклала на сябе абавязкі прытрымлівацца міжнародных стандартаў у галіне захавання свабоды сходаў і свабоды выказванняў. Гэтыя прававыя стандарты з'яўляюцца асновай дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і маюць гарантавацца беларускай юрыдычнай сістэмай. Беларускія грамадзяне павінны мець права на свабоду дзеянняў без страху пагрозаў ці рэпрэсіяў з боку ўладаў.
Ліга заклікае Вас і Вашых службовых асобаў паважаць асноўныя правы беларускіх грамадзян і спыніць Вашыя атакі на грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Дзякуем за Вашу ўвагу. Чакаем Вашага адказу.

Луіза Кантроў,
Выканаўчы дырэктар
Вольга Н. Тарасава,
Каардынатар праграм у краінах СНД
Міжнародная ліга правоў чалавека (International League for Human Rights)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international