У Жлобінскую акруговую камісію прадстаўніка апазіцыі не ўключылі

2008 2008-07-17T13:05:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па выніках утварэньня акруговых камісій у Жлобінскім раёне ня будзе ніводнага прадстаўніка апазіцыі. У двух суседніх раёнах – Рагачоўскім і Светлагорскім – у склад камісій увайшлі па аднаму прадстаўніку дэмакратычных партый. У Жлобінскай выбарчай акрузе ў склад акруговай камісіі быў вылучаны шляхам збору подпісаў  грамадскі актывіст Анатоль Рыгоравіч Папоў. Аднак у склад камісіі ён уключаны ня быў.

У склад акруговай камісіі Рагачоўскай выбарчай акругі ўвайшоў Уладзімір Пятровіч Тамковіч – сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Беларусі, які вылучаўся таксама шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

У акруговую камісію Светлагорскай выбарчай акругі ўвайшла член Партыі камуністаў Беларускай Ірына Аляксандраўна Сарычава, вылучаная як шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, так і пленумам Цэнтральнага камітэта партыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

 

 


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international