Салігорск: Прадстаўнікам БХК адмаўляюцца паведамляць інфармацыю пра паседжаньні акруговых камісій

2008 2008-07-17T12:54:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 ліпеня назіральнікі П. Батуеў і М. Шаравар асабіста зьвярнуліся ў Салігорскі райвыканкам з просьбай паведаміць ім дату, час і месца правядзеньня першага паседжаньня Салігорскай гарадской і Салігорскай сельскай акруговых выбарчых камісій. Пры гэтым яны мелі на руках і падалі ў выканкам выпіску з пратаколу паседжаньня Рады РПГА "БХК" аб накіраваньні іх на паседжаньні адпаведных акруговых выбарчых камісій у якасьці назіральнікаў.

 

Аднак у райвыканкаме ні Батуеву, ні Шаравару дату, час і месца правядзеньня першага паседжаньня не паведамілі. Не была прадстаўленая інфармацыя і па персанальным складзе акруговых выбарчых камісій. Працаўнік райвыканкама паведаміў, што дадзеная інфармацыя будзе апублікаваная ў мясцовай газеце "Шахцёр".

 

Атрымаўшы адмову, П. Батуеў зьвярнуўся з той жа просьбай да старшыні Салігорскай раённай Рады дэпутатаў Л.А. Клішэвіч. Яна назвала дату правядзеньня першага паседжаньня Салігорскай гарадской акруговай камісіі, (16 ліпеня 2008 года), але даць інфармацыю аб часе правядзеньня паседжаньня і назваць памяшканьне,  у якім яно будзе праходзіць, яна адмовілася.

 

Па падобным сцэнары развіваліся падзеі ў г. Слуцку і г. Нясвіжы. Прадстаўнік ад РПГА "БХК" па Слуцкай выбарчай акрузе А. Амяльковіч зьвярнуўся да старшыні Слуцкай акруговай выбарчай камісіі А.А. Андрушкевіча (які абіраўся старшынёй камісій ва ўсіх выбарчых кампаніях пачынаючы з 1994 гады) з просьбай даць інфармацыю аб складзе акруговай камісіі. Інфармацыю А.А. Андрушкевіч паведаміць адмовіўся, спаслаўшыся, што яна будзе апублікаваная ў газэце. Такім жа чынам адрэагаваў на просьбу прадстаўніка па Нясвіжскай выбарчай акрузе У.П. Паклонскага старшыня Нясвіжскай акруговай выбарчай камісіі А.А. Корнюшкін, які з'яўляецца загадчыкам ідэалагічнага аддзела Нясвіжскага райвыканкама.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international