Берасьце: з-за вялікага “конкурсу” Сяргею Вакуленку не хапіла месца ў акруговай камісіі

Тэгі: выбары-2008

Не знайшоў адказу на сваё пытанне грамадскі актывіст, у свой час давераная асоба А.Мілінкевіча і міжнародны назіральнік Сяргей Вакуленка, які вылучаўся ў сябры камісіі па Брэсцкай-Цэнтральнай акруговай выбарчай камісіі №2.

 

Як растлумачыў сябра Цэнтрвыбаркама, начальнік галоўнага упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Аляксандр Каляда, прэтэндэнту не знайшлося месца, таму што ў той акрузе была вялікая канкурэнцыя: 22 кандыдата на 13 месцаў. Ён таксама адзначыў: “Пры фармаваньні каміссіі мы, перш за усё, кіраваліся тым, каб  камісія была працаздольнай і па магчымасьці прадставілі ўвесь палітычны спектр. У праекце рашэньня для Вакуленка месца не знайшлося. Мы палічылі, што іньшыя прадстаўнікі больш адпавядаюць неабходным крытэрыям”.

 

Але такі адказ не задаволіў актывіста, бо ён жадае ведаць мацівіроўку: з-за якіх якасьцей - дзелавых, маральных, прафесійных - яму не хапіла месца. С. Вакуленка накіраваў грунтоўную скаргу ў Берасьцейскі абласны Савет дэпутатаў і Цэнтрвыбаркам.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international