Адрыян Севярын: “Для прыярытэту правам чалавека заўсёды патрэбныя палітычныя рэформы”
31.03.2005.
У сваім выступе на сёньняшнім брыфінгу (The UN democracy caucus) сьпецыяльны прадстаўнік ААН па правах чалавека ў Беларусі Адрыян Севярын заявіў, што пасьля году працы па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў яго засталіся негатыўныя ўражаньні.20-е стагоддзе, адзначыў А.Севярын, было стагоддзем барацьбы дэмакратыі з рознымі “ізмамі”, але і ў 21 стагоддзі гэтая барацьба працягваецца. Палітычныя эліты пэўных краінаў нават не спрабуюць усталяваць дэмакратыю. Прадстаўнікі Беларусі ў адказ на аб’ектыўную крытыку з розных бакоў заяўляюць, што Беларусь – дэмакратычная краіна, якая і надалей удасканальвае сваю дэмакратычную сістэму. Але такія словы – крывадушша.
Таксама А.Севярын зазначыў, што правы чалавека моцна зьвязаныя з палітычнай сістэмай, якая ёсьць у краіне. Недэмакратычная краіна ня будзе разьвіваць правы чалавека і наадварот. Для прыярытэту правоў чалавека заўсёды патрэбныя палітычныя рэформы.
Таксама А.Севярын падтрымаў існаваньне інстытута сьпецдакладчыкаў па асобных краінах, які ёсьць у ААН і супраць якога зараз актыўна выступае Расія і Кітай.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










