Мінюст адмовіўся рэгістраваць "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў"

2008 2008-07-17T11:03:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскага сацыяльна-экалагічнага аб'яднання "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў". Ініцыятар стварэння арганізацыі член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Іван Нікітчанка кажа, што гэта ўжо не першая адмова. 

Раней чыноўнікі знаходзілі "памылкі" ў дакументах, цяпер паведамляюць пра "неадпаведнасць заканадаўству шэрагу палажэнняў статута", але не ўдакладнілі, якія менавіта.

Ініцыятары стварэння "Цэнтру падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў" збіраюцца аспрэчыць рашэнне Мінюста ў Вярхоўным судзе Беларусі.

БелаПАН адзначае, што мэта грамадскага аб'яднання - аказанне дапамогі асобам, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы і іншых тэхнагенных катаклізмаў, якія выклікалі радыяцыйнае апраменьванне. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international