Аргкамітэт БХД судзіцца з Мінюстам

2008 2008-07-17T08:52:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

16 ліпеня сябрамі аргкамітэта па стварэньні "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі" у Вярхоўны Суд была пададзена скарга на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання. Падчас другой спробы рэгістрацыі БХД чыноўнікі Мін'юста беспадстаўна спасылаліся на тое, што ім застаюцца незразумелымі "мэты, задачы, прадмет і метады дзейнасці", а таксама не быў прадстаўлены дакумент, які пацвярджае ўплату дзяржаўнай пошліны і спіс заснавальнікаў, падпісаны трыма членамі кіруючага органа.

"Мы робім гэта, бо перакананыя ў тым, што маем дадзеныя нам Богам і Канстытуцыяй правы, - гаворыць сустаршыня аргкамітэта БХД Аляксей Шэін. - Перадусім, як людзі, мы маем права быць свабоднымі і таму мы рэалізуем у тым ліку і права на свабоду асацыацый. Безумоўна, існуючая Канстытуцыя, хаця і была прынята за прэзыдэнцтвам Лукашэнкі, відавочна ігнаруецца, і ўлада робіць усё, каб пазбаўляць усіх магчымых свабод, у тым ліку права на свабоду аб'яднання. Мы звяртаемся ў суд для таго,каб яшчэ раз сцвердзіць, што гэтая свабода ў нас ёсць па закону. Мы маем права карыстацца гэтымі свабодамі і маем права іх дабівацца. І гэты суд для нас – гэта справа прынцыпа. Мы не маем асаблівых спадзяванняў на тое, што раптам нешта здарыцца – і сістэма дасць збой. Гэтым мы дамагаемся свабодаў, на якія маем права, свабоду, дадзеную нам Богам і Канстытуцыяй дзяржавы".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international