Зінаіда Ганчар у звароце да сьпецдакладчыка па Беларусі А.Севярына выказала ўпэўненасьць, што пры сёньняшнім рэжыме раскрыцьцё справаў палітычных выкраданьняў немагчымае

2005 2005-03-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, які зараз прымае ўдзел у працы 61-ай сесіі Камісіі па правах чалавека ААН у Жэневе, па просьбе жонкі зьніклага ў 1999 годзе вядомага палітыка Віктара Ганчара Зінаіды перадаў ад яе зварот да сьпецдакладчыка па Беларусі Адрыяна Севярына.

У сваім звароце Зінаіда Ганчар перш за ўсё выказала шкадаваньне адносна таго, што з-за пазіцыі беларускіх уладаў Севярын мез мог сустрэцца з роднымі выкрадзеных палітыкаў і журналіста. Яна таксама канстатавала, што на сёньняші момант ні адно з патрабаваньняў, выкладзеных у папярэдняй Рэзалюцыі ААН, дзе выкладзеныя патрабаваньні да беларускіх уладаў аб правядзеньні поўнага, аб'ектыўнага і незалежнага расьсьледваньня палітычна матываваных выкраданьняў і прыцягненьня да адказнасьці датычных да іх асобаў, ня выкананыя.

Зінаіда Ганчар выказала спадзяваньне, што будзе прынятая чарговая Рэзалюцыя па Беларусі, і ў ёй будзе асуджаная пазіцыя беларускіх уладаў, якія ўтойваюць праўдзівую інфармацыю, садзейнічаюць пакрыцьцю злачынцаў. Яна выказалася за жорсткія патрабаваньні да беларускіх уладаў адносна выкананьня сваіх абавязацельстваў як перад грамадзянамі свёй краіны, так і перад міжнароднай супольнасьцю.

Пры гэтым З. Ганчар выказала ўпэўненасьць, што пры сёньняшнім рэжыме раскрыцьцё справаў палітычных выкраданьняў немагчымае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international