Мясцовыя ўлады адмовіліся атрымаць ліст ад грамадзкага актывіста, дасланы поштай
16.07.2008.
Тэгі: грамадства, злоўжываньні, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Дэпутаты Зэльвенскага раённага савета адмаўляюцца разглядаць заяву грамадскага актывіста Яўгена Скрабутана, які просіць паведаміць інфармацыю аб законнасці рэканструкцыі цэнтральнага парку Зэльвы і знішчэнні дрэваў напярэдадні 750-годдзя горада.
Адпаведна з законам “Аб звароце грамадзянаў” Яўген Скрабутан накіраваў ліст у Зэльвенскі савет дэпутатаў з прапановай да народных абраннікаў адказаць на шэраг пытанняў, якія хвалююць жыхароў горада. Перад усім гэта мэтазгоднасць знішчэння дрэваў і ўдзел грамадскасці ў абмеркаванні дадзенага праекта. Але мясцовыя дэпутаты адмовіліся атрымліваць ліст, у выніку чаго супрацоўнікі пошты вярнулі яго грамадскаму актывісту. На думку Яўгена Скрабутана, мясцовыя ўлады не звяртаюць ніякай увагі на звароты грамадзян перш за ўсё таму, што грамадская думка не ўяўляе сур’ёзнай пагрозы пазазаконным дзеянням чынавенства.
Калі дэпутаты Зэльвенскага раённага савета і надалей будуць ігнараваць звароты грамадзян, Яўген Скрабутан не выключае, што звернецца ў суд з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці тых народных абраннікаў, якія не звяртаюць увагі на меркаванні выбаршчыкаў і парушаюць закон аб зваротах грамадзян.Навіны па тэме
27.08.2008 Затрыманы Сяргей Салаш
21.08.2008 Рашэнне па справе Аляксандра Меха сёння прынята не будзе
21.08.2008 Вінцук Вячорка: "Маем доказы палітычнага характару справы Аляксандра Меха"
21.08.2008 Міліцыя спрабуе ўварвацца ў кватэру актывіста
20.08.2008 Кім і Парсюкевіч на свабодзе
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









