Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


АДКРЫТЫ ЛІСТ БЕЛАРУСКІХ ПРАВААБАРОНЦАЎ

16.07.2008. Тэгі: праваабаронцы, заявы.

Віцебскага праваабаронцу павезьлі у РАУС прама з рэанімацыі

 

Вядомаму праваабаронцы, прадстаўніку РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" у Віцебску і рэгіёне, нашаму сябру, Паўлу Левінаву сёньня патрабуецца дапамога.

 

У сакавіку гэтага года Павел Ісакавіч аказваў прававую дапамогу журналістам, якія пацярпелі ад ператрусаў у сувязі са справай Мініча-Марозава-Абозава (справа аб палітычных мультыках, якія нібыта ганяць гонар беларускага прэзідэнта). У тыя дні Левінаў шмат каму пасьпеў дапамагчы, аднак быў затрыманы падчас аказаньня дапамогі журналісту Вадзіму Баршчэўскаму.

 

Праваабаронцы прад'явілі абвінавачваньне ў лаянцы і непадпарадкаваньні супрацоўнікам правапарадку. Паводле версіі прадстаўнікоў улады Левінаў нецэнзурна выказваўся ў адносінах да маёра УУС Ігара Скарыновіча. Міліцыянты нават зьнялі інцыдэнт на відэа. Па словах Паўла Ісакавіча ў камеру ён сказаў толькі адно: "Здыміце, што я нічога такога не раблю". Відэазапіс у выніку так нікуды і не прыклалі. Спачатку супрацоўнікі правапарадку спасылаліся на тое, што відэа выйшла няякасным, "малюнак" занадта цёмны. Пасьля высьветлілася, што камера належыць аднаму з міліцыянтаў, і тое, як ён распарадзіцца матэрыяламі, з'яўляецца яго асабістай справай.

 

Пратэстуючы супраць фальсіфікацыі дакументаў (рапартаў і інш.), Павел Левінаў трымаў пятнаццацідзённую галадоўлю, падчас і пасьля якой праваабаронца "прайшоў" не адну інстанцыю, дамагаючыся справядлівага расследаваньня сваёй справы.

 

Пасьля быў шэраг ангажаваных судовых паседжаньняў, якія праходзілі з істотнымі парушэньнямі. Апафеозам гэтага ўсяго стала рашэньне суду: 10 сутак і 700 тыс. штрафу. Суддзя вынесла гэтае рашэньне ў адсутнасьць адказніка (Левінаў загадзя апавясьціў яе, што на судзе ў той дзень быць ня зможа), што з'яўляецца супрацьзаконным.

 

Спрабуючы дамагчыся адмены незаконнага рашэньня суду, Левінаў учора пабываў на прыёме ў пракурора Віцебскай вобласці Генадзя Дыско. Пракурор абяцаў разабрацца. Аднак на выхадзе з будынку аблпракуратуры праваабаронцу сталі затрымоўваць супрацоўнікі міліцыі, дэманструючы пастанову суду аб 10 сутках арышту. Левінаў паспрабаваў зноў патрапіць да пракурора, у выніку затрымоўвалі праваабаронцу яшчэ і спецпрызнаўцы.

 

У РАУС Левінаву стала дрэнна, і "хуткая" адвезла яго у 2-ю Гарадскую клінічную лякарню Віцебска. Дзяжурны кардыёлаг Валянціна Камоска, перамовіўшыся з кімсьці па тэлефоне, … адмовілася шпіталізаваць праваабаронцу. Выходзячы з лякарні, праваабаронца знепрытомнеў, у сябе ён прыйшоў толькі праз некалькі гадзінаў у палаце рэанімацыі.

 

І, нажаль, гэта ня першы выпадак, калі Паўлу адмаўляюць у медыцынскай дапамозе на працягу гэтай цяжбы. Першы раз "хуткую" выклікалі ў РАУС яшчэ ў той злапомны дзень, калі праваабаронца нібы брыдкасловіў. Тады медыкі не дазволілі адправіць Левінава на нары, аднак сёньня яго павезлі ў аддзяленьне прама з палаты рэанімацыі. Начальнік медыцынскай часткі 2-й Гарадской клінічнай лякарні Віцебску Алена Мамчур адмовілася адказваць на пытаньне старшыні РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" Алега Гулака аб тым, ці можа Павел адбываць пакараньне ў тым стане здароўя, у якім знаходзіцца цяпер.

 

Мы просім Вас не застацца раўнадушнымі

 

1.Звярніцеся да пракурора Віцебскай вобласьці Генадзя Дыско і яго памагатых з просьбай правесьці праверку законнасьці затрыманьня Паўла Левінава і забясьпечыць абарону яго правоў. Тэлефон Генадзя Дыско +37521 227 40 60

 

2.Звярніцеся да начальніка медыцынскай часткі 2-й Гарадской клінічнай лякарні Віцебску Алене Мамчур з пытаньнем, ці можа Павел Левінаў адбываць пакараньне ў тым стане здароўя, у якім знаходзіцца цяпер. Тэлефон Алены Мамчур +37521 234 09 32

З павагай,

Старшыня РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" Алег Гулак.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования