Затрыманьні на мяжы

2008 2008-07-16T16:01:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На памежным пераходзе Брузгі (беларуска-польская мяжа) сёння затрыманы сябра ГА «БАЖ», старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Як паведаміў прэс-службе ГА «БАЖ» па тэлефоне А. Астаповіч, разам з ім затрыманыя актывіст Таварыста Зміцер Каспяровіч і праваабаронца Цімафей Дранчук. Машыну, на якой яны ехалі, памежнікі адагналі ў бокс, правялі асабісты дагляд кожнага з іх, а на пытанне пра прычыны затрымання адказалі, што «атрымалі загад зверху».

Вядома, што Астаповіч і Каспяровіч скіроўваліся ў Беласток на сустрэчу па праблеме аховы помнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international