У Віцебску зноўку затрымалі Барыса Хамайду
16.07.2008.
Тэгі: затрыманьні, Хамайда.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Не пасьпеў вядомы апазіцыянэр пакінуць сцены віцебскага ІЧУ, дзе трое сутак адбываў пакараньне арыштам, як чарговы раз быў затрыманы на сваім традыцыйным “працоўным месцы” ля гэтак званага “сіняга дому”.
І зноўку прычынай стала правакацыя супраць распаўсюдніка незалежнай прэсы. Папярэдні раз ўчыніў сварку і нават паваліў паджылога чалавека на зямлю нейкі чалавек у цывільным. Але пакараньне атрымаў зьбіты Хамайда. На гэты раз чалавек у цывільным купіў у распаўсюдніка “Народную волю” і адразу паказаў пасведчаньне супрацоўніка міліцыі.
У Чыгуначным РАУС на Барыса Хамайду быў складзены пратакол аб адміністратыўным парушэньні – незаконны распаўсюд прэсы. Цяпер яго, хутчэй за ўсё, чакае чарговы штраф.
Як сказаў Хамайда па тэлефоне з пастарунку, папярэднія і гэтае затрыманьні ён лічыць спробамі міліцыянтаў перашкодзіць яму распаўсюджваць незалежныя выданьні пад час “Славянскага базару ў Віцебске”. Тым больш, якраз насупраць галоўнай канцэртнай пляцоўкі фэсту.
Навіны па тэме
05.09.2008 Горадня: Мечыслава Яскевіча адпусьцілі
29.08.2008 Новая крымінальная справа супраць “маладафронтаўцаў”?
28.08.2008 Юрыя Алейніка і ягонага бацьку затрымалі на мяжы
27.08.2008 Затрыманы Сяргей Салаш
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










