Рух “За Свабоду” судзіцца з Мінюстам

2008 2008-07-16T09:27:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябры аргкамітэту ПАГА “Рух “За Свабоду” падалі скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікі  грамадскага аб'яднання лічаць, што рашэнне Міністэрства юстыцыі ад 19 чэрвеня аб адмове ў рэгістрацыі на падставе парушэння членамі ПАГА “Рух “За Свабоду” патрабаванняў заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь да пачатку яго афіцыйнай дзейнасці незаконнае. Гэткім чынам абмяжоўваецца канстытуцыйнае права грамадзян на аб'яднанне.

Аўтары звароту ў суд адзначаюць, што свабода асацыяцый гарантуецца Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Арт. 36), а таксама нормамі Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (Арт. 22), Канвенцыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб правах і асноўных свабодах чалавека (Арт. 12). 

Заяўнікі просяць прызнаць рашэнне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў рэгістрацыі ПАГА “Рух “За Свабоду”  неправамерным, парушаючым правы грамадзян, а таксама абавязаць Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь правесці дзяржаўную рэгістрацыю ПАГА “Рух “За Свабоду”.

Нагадаем, 14 мая 2008 года ўсе дакументы, неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі ПАГА “Рух “За Свабоду”, былі паўторна накіраваныя на разгляд ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. 19 чэрвеня 2008 года заснавальнікамі ПАГА “Рух “За Свабоду” было атрымана паведамленне Міністэрства юстыцыі, у якім пазначалася, што рашэннем ад 13 чэрвеня 2008 года адмоўлена ў дзяржаўнай рэгістрацыі ПАГА “Рух “За Свабоду”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international