БСДП (НГ) зьвярнулася ў Канстытуцыйны суд, Міністэрства юстыцыі і асабіста да міністра з пратэстам адносна немагчымасьці свабоднага ажыццяўлення партыяй яе статутных мэтаў

2005 2005-03-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай для зваротаў стаў зрыў чарговага з’езду партыі 19 саквіка бягучага году.
У звароце БСДП (НГ) у Каснстытуцыйны суд, падпісаным старшынём партыі А. Ляўковічам гаворыцца, што дадзеныя “дзеянні з’яўляюцца грубым парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (артыкулы 21, 22, 33, 35, 36, 59) і Закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях”. Апрача таго, парушаны арт. 194 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь”. Ад імя ўсіх сябраў БСДП (НГ) Выканаўчае Бюро запатрабавала кампетэнтнага разгляду справы і прыцягнення да адказнасці вінаватых ў супрацьпраўных дзеяннях.

У аналагічным ліцье ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адзначалася, што “дзяржаўная рэгістрацыя палітычных партый, якую ажыццяўляе Міністэрства юстыцыі, не гарантуе партыям свабоднага ажыццяўлення яе статутных мэтаў”.
Зварот да міністрам юстыцыі ўтрымлвіае сьцьверджаньне, што тое, што здарылася 19 сакавіка, тлумачыцца выключна ўмяшальніцтвам уладных структураў. “Добра вядома, што гэта не адзіны выпадак, калі ўладныя структуры забараняюць кіраўнікам дзяржаўных і прыватных устаноў здаваць у арэнду свабодныя памяшканні для правядзення партыйных мерапрыемстваў.
У сувязі з гэтым маем гонар звярнуцца да спадара Міністра з пытаннямі:
1. Дзе, у якіх памяшканнях Мінска ці іншых гарадоў Беларусі палітычныя партыі могуць праводзіць свае з’езды, пленумы, нарады, іншыя мерапрыемствы, прадугледжаныя іх статутамі і дазволеныя законам?
2. Ці будзе адпавядаць беларускаму заканадаўству і патрабаванням Міністэрства юстыцыі, калі партыйны з’езд сацыял-дэмакратаў адбудзецца на лясной паляне альбо на пустым пляжы з выкананнем ўсіх экалагічных патрабаванняў?
3. Ці будзе адпавядаць беларускаму заканадаўству правядзенне з’езда за межамі Беларусі – скажам, у Маскве, Кіеве, Вільні ці Лондане?” -- гаворыцца ў звароце сяброў БСДП (НГ).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international