Полацк: “Моцны парламент – аснова палітычнай стабільнасьці, дабрабыту і прагрэсу грамадства”

2008 2008-07-15T13:17:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У працоўных калектывах Полацка на працягу некалькіх апошніх тыдняў праводзіліся абавязковыя для наведваньня “інфармацыйныя дні” на тэму “Моцны парламент – аснова палітычнай стабільнасьці, дабрабыту і прагрэсу грамадства”. Загад правесці такія дні з абавязковым складаньнем пратаколу сходу прыйшоў з гарвыканкама. У некаторых калектывах інфармаваньне праводзілі прадстаўнікі гарвыканкаму, у некаторых – адміністрацыя па распаўсюджаным загадзя тэксце.

 

У тэксце даклада падкрэсліваецца, што асноўнай задачай Парламента з’яўляецца распрацоўка заканадаўчай базы для развіцьця беларускай дзяржаўнасьці, забеспячэньня правоў і свабодаў грамадзян, эканамічных пераўтварэньняў ў краіне і зацвярджэньне рэспубліканскага бюджэту. Адначасова даклад перанасычаны лічбамі, якія паказваюць колькасьць зваротаў грамадзян па тых ці іншых пытаньнях да сваіх дэпутатаў. Пры гэтым ні словам не сказана пра тое, колькі ж пытаньняў і па якіх праблемах тыя дэпутаты дапамаглі вырашыць. Асобным абзацам і тлустым шрыфтам выдзелена інфармацыя па тое, што “вядзецца работа па заканадаўчым забеспячэньні сацыяльнай абароненасьці маламаёмных грамадзян, матэрыяльнай падтрымцы сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, абароне дзяцей”. Ці хопіць адной гэтай фразы, каб забыцца на амаль адзінагалоснае галасаваньне таварышаў дэпутатаў па пытаньні адмены сацыяльных ільготаў?     

 

Даклад сканчваецца пафаснай фразай “Галоўная мэта выбараў – выбранне канструктыўна мыслячага, актыўнага дэпутатскага корпуса”. Што разумеецца пад канструктыўным мысленьнем і актыўнасьцю       , застаецца толькі здагадвацца.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international